Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віравіціцка-Падраўская жупанія (па-харвацку: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Разьмяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай зьяўляецца горад Віравіціца. Плошча жупаніі складае 2024 км². На ўсходзе мяжуе з Асіецка-Баранскай жупаніяй, на поўдні — Пажэска-Славонскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе зь Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўдночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Віравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Вугоршчынай, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у кірунках Будапэшт — Баня-Лука і Вараждзін — Осіек.
Віравіціцка-Падраўская жупанія | |
Virovitičko-podravska županija | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Харватыя |
Статус | жупанія |
Адміністрацыйны цэнтар | Віравіціца |
Улучае | 3 гарада і 13 абшчынаў |
Найбуйнейшыя гарады | Слаціна, Араховіца |
Жупан | Таміслаў Талусіч[1] |
Афіцыйныя мовы | харвацкая |
Насельніцтва (2011) | 84 836[2] |
Шчыльнасьць | 42 чал./км² |
Плошча | 2021 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 144 м |
Месцазнаходжаньне Віравіціцка-Падраўскай жупаніі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | CET (UTC+1, летам UTC+2) |
Код ISO 3166-2 | HR-10 |
Тэлефонны код | +385 33 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Большая частка жупаніі знаходзіцца ў нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні на тэрыторыі жупаніі разьмяшчаецца горная града Папук.
Згодна зь перапісам 2011 году на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].
У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчынаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.