Студзеньскія падзеі ў Вільні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сту́дзеньскія падзе́і (па-летувіску: Sausio įvykiai) — падзеі, зьвязаныя з інтэрвенцыяй Савецкай Арміі ў Летуву ў студзені 1991 году. У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў загінула 14 асобаў, а больш за 600 былі параненыя.
11 сакавіка 1990 году Летува абвесьціла незалежнасьць, у адказ Савецкі Саюз ўвёў танкі ў сталіцу краіны — Вільню. 13 студзеня 1991 году Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. Летувісы абаранялі ад штурмуючых жаўнераў Міхаіла Галаватава ўваход у студыю, у якой да апошняй хвіліны трансьлявалася праграма вольнай Летувы. Людзі клаліся на зямлю, ствараючы жывы ланцуг перад гусеніцамі танкаў. У той дзень у Вільні загінула 14 асобаў (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асобаў памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло разьвітацца з забітымі.
Штурм парлямэнту не адбыўся. 21 жніўня 1991 пацярпеў паразу ў Маскве жнівеньскі путч, і савецкае войска пакінула тэлевізійную вежу.