Украінскі музычны гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вій» — украінскі этна-рок-гурт, заснаваны ў 1991 року ў Кіеве[1].
Вій | |
Гады | з 1991 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Кіеў, Украіна |
Мова | украінская |
Жанр | рок, этна |
Былыя ўдзельнікі | Сашко Лірнік |
viyfromkiev.livejournal.com |
У першапачатковы склад гурту ўвайшлі: Дзьмітро Добры-Вечар (бас-гітара, вакал, тэксты, музыка), Ігар Лямешка (лідэр-гітара, бэк-вакал), Алег Казлоў (гітара, бэк-вакал), Юры Мезянчук (барабаны), Руслан Меляшчэнка (пэркусія, конгі), Вячаслаў Міклуха (віялянчэль), Сашко Паўлаў (мэнэджар).
Гурт станаў дыплямантам фэстываляў «Чырвоная рута» 1991 і 1993 рокаў. Улетку 1993 у Польшчы выйшаў першы альбом пад назовам «Вій». Кампазыцыя «Закрутило небо колесом» з гэтага альбому заняла другое месца ў гіт-парадзе Варшаўскага радыё. 7 песьняў гурту перамагалі ва ўкраінскіх гіт-парадах, па выніках сацыялягічнага апытаньня «Вій» увайшоў у 30-ку найпапулярнейшых выканаўцаў Украіны.
У 1994 у Кіеве выйшаў другі альбом «Чорна Рілля». Увосені таго ж году гурт узяў удзел у туры пераможцаў фэстывалю «Чырвоная рута» па Вугоршчыне, Славаччыне, Нямеччыне, Францыі, Польшчы.
У 1995 гурт прызнаны найлепшым альтэрнатыўным гуртом Украіны. На студыі «Укртэлефільм» быў зьняты 70-хвілінный дакумэнтальны фільм пра творчасьць калектыву.
У 1996 альбом «Чорна Рілля» перавыдадзены ў Кіеве. У 1997 запісаны альбом «Jazz».
У 2001 альбом «Чорна Рілля» быў перавыдадзены на CD. У 2003 выйшаў альбом «Хата скраю села», у 2004 — альбом «Вій. Рок легенди України» (2004). У гэтым жа годзе апошнім разам перавыдадзены альбом «Чорна Рілля».
У канцы 2004 року музыкі бралі ўдзел у пратэстах на Майдане Незалежнасьці.
У 2006 перавыдадзены альбом «Хата скраю села».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.