Вялікі гадронны калайдэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі гадро́нны кала́йдэр, ВГК (таксама Вялікі гадронны паскаральнік; па-ангельску: Large Hadron Collider, LHC) — самы вялікі ў сьвеце паскаральнік часьцінак гадронаў (пратонаў) і цяжкіх іёнаў, створаны для вывучэньня вынікаў іх сутыкненьняў. Знаходзіцца ў CERN (Эўрапейскай Радзе Ядзерных Дасьледаваньняў) каля Жэнэвы. ВГК разьмяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швайцарыі.
Вялікі гадронны калайдэр зьяўляецца самай вялікай штучнай машынай у сьвеце. Яго структурныя элемэнты знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 мэтраў пад зямлёй.[2]
Сынхратрон прызначаны разганяць пратоны з энэргіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часьцінку.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элемэнтарных часьцінак: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.
Першыя выпрабаваньні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 году.[4]