![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Jan_Matejko%252C_Bitwa_pod_Grunwaldem.jpg/640px-Jan_Matejko%252C_Bitwa_pod_Grunwaldem.jpg&w=640&q=50)
Вялікая вайна 1409—1411 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікая вайна 1409—1411 гадоў — вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам — з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам — з другога. Назва Вялікая ўпершыню ўжытая польскім храністам Янам Длугашам[1].
Вялікая вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
![]() ![]() | ![]() ![]() | ||||||||
Вайна пачалася ў жніўні 1409 року нападам тэўтонскіх войскаў на Польшчу пасьля таго, як паўстаньне ў Жамойці было неафіцыйна падтрыманае Вітаўтам. Паколькі ніводны з бакоў ня быў падрыхтаваны да поўнамаштабнае вайны, пры пасярэдніцтве рымскага караля Венцэслава было заключанае дзевяцімесяцовае замірэньне. Па заканчэньні замірэньня крыжакі былі разьбітыя ў вырашальнай Бітве ля Грунвальду (Танэнбэргу), адной з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Эўропы. Большасьць кіраўнікоў Тэўтонскага Ордэну былі забітыя альбо ўзятыя ў палон.
Нягледзячы на паразу, тэўтонцы здолелі вытрымаць аблогу іхняе сталіцы ў Марыенбургу (Мальбарк) і панесьлі толькі нязначныя тэрытарыяльныя страты па заключэньні Торунскага міру (1411). Тэрытарыяльныя спрэчкі доўжыліся да Мельнскага міру 1422 году. Тым ня меней, Тэўтонскі Ордэн так і ня здолеў аднавіць сваю былую моц, а велізарныя ваенныя рэпарацыі, накладзеныя пасьля Вялікай вайны, выклікалі ўнутраныя канфлікты і эканамічны заняпад на ягоных землях. Вайна перамясьціла балянс сілаў ва Ўсходняй Эўропе і зазначыла зьяўленьне новае дамінантнае сілы ў гэтым рэгіёне — літоўска-польскае ўніі. Канчаткова пытаньні памежнага канфлікту Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім Ордэнам вырашаныя цягам Галоднай, Голубскай войнаў, а таксама вайны 1454—1466 гг., дзе ВКЛ фармальнага ўдзелу не брало.