![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Kopcany_st._margaret_3.jpg/640px-Kopcany_st._margaret_3.jpg&w=640&q=50)
Вялікая Маравія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кая Мара́вія (па-лацінску: Moravia Magna) — раньнесярэднявечная заходнеславянская дзяржава, наймацнейшая на свой час у Эўропе. Існавала на тэрыторыі Чэхіі, Славаччыны, Аўстрыі і Вугоршчыны з 833 да 907 году.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Kopcany_st._margaret_3.jpg/640px-Kopcany_st._margaret_3.jpg)
Дзяржава была заснаваная князем Моймірам І, які далучыў да сваіх тэрыторыяў суседняе Нітранскае княства. У 863 годзе пляменьнік і спадкаемца Мойміра Расьціслаў запрашае ў Вялікую Маравію зь Бізантыі місіянэраў-асьветнікаў Кірыла і Мятода для пашырэньня хрысьціянскага вучэньня на славянскай мове.