![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Vialejskaje_vadaschovi%25C5%25A1%25C4%258Da-1.jpg/640px-Vialejskaje_vadaschovi%25C5%25A1%25C4%258Da-1.jpg&w=640&q=50)
Вялейска-Менская водная сыстэма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялейска-Менская водная сыстэма — сыстэма водазабесьпячэньня Менску пасродкам перакіду вады зь Вяльлі (басэйн Нёмана) у Сьвіслач (басэйн Дняпра). Пачатак будаўніцтва ў 1968 годзе, сыстэма здадзеная ў эксплюатацыю 15 студзеня 1976 году.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Vialejskaje_vadaschovi%C5%A1%C4%8Da-1.jpg/640px-Vialejskaje_vadaschovi%C5%A1%C4%8Da-1.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Kana%C5%82_Vialejska-Mienskaj_vodnaj_systemy_-_2.jpg/640px-Kana%C5%82_Vialejska-Mienskaj_vodnaj_systemy_-_2.jpg)
У Вялейска-Менскую водную сыстэму ўваходзіць Вялейскае вадасховішча, галоўнае ў сыстэме і самае буйное ў Беларусі. Вялейскае вадасховішча створана на рацэ Вяльлі, знаходзіцца ў вадазборным басэйне Нёмана і ляжыць на 75 м ніжэй Менску. Канал зь Вялейскага вадасховішча, па якім паступае вада ў Заслаўскае вадасховішча, мае працягласьць 62,5 км. На трасе канала маецца 5 помпавых станцыяў магутнасьцю 22 м³/с кожная, якія па 4 трубаправодах падымаюць ваду на 75 м да водападзелу ў раёне Радашкавічаў і перапампоўваюць яе ў Заслаўскае вадасховішча. Па трасе канала можа перакідацца да 480 млн м³ вады за год.
Заслаўскае вадасховішча прымае з канала вялейскую ваду.
Вадасховішчы Крыніца і Дразды разьмешчаныя ніжэй Заслаўскага вадасховішча на рацэ Сьвіслач. За вадасховішчам Дразды разьмешчана Камсамольскае возера.
Па каскадзе вадасховішчаў на Сьвіслачы вялейская вада паступае ў Менск, далей ідзе ў Бярэзіну. У межах гораду Менску пабудаваныя водна-дэкаратыўныя сыстэмы — Сьляпянская і Лошыцкая.
У выніку ўводу Вялейска-Менскай воднай сыстэмы адбылося істотнае павелічэньне воднасьці ракі Сьвіслач, палепшылася водазабесьпячэньне прамысловасьці Менску, праведзеныя значныя працы па водным добраўпарадкаваньні гораду, створаныя новыя водныя аб’екты, якія палепшылі ўмовы адпачынку насельніцтва ў прыгараднай зоне беларускай сталіцы.