Вэргіліюс
старажытнарымскі паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́бліюс Вэргі́ліюс Ма́ран (па-лацінску: Publius Vergilius Maro; 15 кастрычніка 70 да н. э. — 21 верасьня 19 да н. э.) — старажытнарымскі паэт.
Публіюс Вэргіліюс Маран | |
Publius Vergilius Maro | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 70 да н. э.[1][2] Мантуя |
Памёр | 21 верасьня 19 да н. э.[3][2] (50 гадоў) Брундузія, цяпер Брындызі, Італія |
Пахаваны | |
Бацькі | Магія Польля[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Кірунак | паэзія, драматургія |
Жанр | эпічная, дыдактычная, пастаральная паэзія |
Мова | лацінская мова[4] |
Вэргіліюс нарадзіўся каля сучаснае Мантуі. Атрымаўшы выдатную адукацыю, пачаў пісаць свае першыя вершы. Напрадвесьні першых грамадзянскіх войнаў Вэргіліюс прыпыняе сваю дзейнасьць і зьязджае ў Рым, дзе знаёміцца з Актавіянам Аўгустам і Гаем Цыльніюсам Мэцэнатам. Аўгуст заступаецца за таленавітага Вэргіліюса, а Мэцэнат, у сваю чаргу, нятхняе яго на творчасьць і адначасова дапамагае яму грашыма.
Найбольш вядомымі творамі Вэргіліюса зьяўляюцца розныя па тэматыцы «Буколікі»; ухваляючыя працу земляроба й сельскае жыцьцё «Георгікі», і таксама буйны, але няскончаны эпас «Энэіда», у якім ён паказаў шлях легендарнага героя Энэя з Троі да Італіі[5]. Па прыкладу «Іліяды» Гамэра «Энэіда» лічыцца нацыянальным эпасам рымлян. Ёсьць меркаваньне, што «Энэіда» мусіла быць палітычнай замовай, таму што Аўгуст быў усыноўлены Цэзарам з рода Юліяў, якія ўзводзілі свой род да Энэя. Творчасьць Вэргіліюса зрабіла шырокі і глыбокі ўплыў на заходнюю літаратуру, у першую чаргу на «Боскую камэдыю» Дантэ, у якой Вэргіліюс прадстае перад чытачамі як праваднік аўтару празь пекла і чысьцец[6].