Выпраменьваньне — працэс выпрамяненьня і распаўсюджваньня ў прасторы энэргіі ў выглядзе хваляў і часьцінак. Паводле спосабу ўзаемадзеяньня з матэрыяй выпраменьваньне падзяляюць на два кшталты: іянізавальнае і неіянізавальнае. Іянізуючае выпраменьваньне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіянізуючага выпраменьваньня зьяўляюцца радыёхвалі, цяпло і сьвятло. Часьцінкі або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсі бакі ад крыніцы выпраменьваньня), што прывяло да ўласнай сыстэмы фізычных вымярэньняў, якія выліліся ў навуку радыямэтрыя.
Мэдыцына
- Асноўныя артыкулы: Рэнтгенаграфія і Прамянёвая тэрапія
Выпраменьваньне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекаваньня і дасьледваньняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь цягліцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэньнямі. Гэтая ўласьцівасьць дапамагае лекарам лякалізаваць пашкоджаньні касьцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаваньню: радыяцыя іянізуе вузы пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.
Камунікацыі
Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьваньне. Бяздротавую сувязь забясьпечвае радыёвыпраменьваньне, а ў оптавалакне з-за малога каэфіцыенту паглынаньня звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьваньне.[1]
Навука
Дасьледнікі выкарыстоўваюць уласьцівасьці радыяактыўных атамаў для вызначэньня ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыявугляродным аналізам паводле колькасьці пазасталага нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочваньня распаўсюджаньня забруджвальнікаў у асяродзьдзі або розных рэчываў у арганізмах.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.