вуліца ў Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Першамайская — адна з найстарэйшых цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах і ідзе ад вуліцы Чырвонаармейскай цераз раку Сьвіслач да вуліцы Зьмітрака Бядулі. Даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Пуліхава, Фрунзэ і Захарава. На вуліцы знаходзяцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь, УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2], гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Да вуліцы прылягаюць парк імя Горкага, агароджаны сквэр паміж вуліцамі Чырвонаармейскай і Янкі Купалы і сквэр Сымона Балівара. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску[3].
Першамайская | |
вуліца | |
Від на пачатак Першамайскай вуліцы з Чырвонаармейскай вуліцы | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раёны гораду | |
Былыя назвы | Вясёлая |
Даўжыня | 1200 м |
Трамвайныя маршруты | 1, 4, 7 |
Паштовыя індэксы | 220030, 220034, 220088[1] |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Першамайская ў Вікісховішчы |
На мапе Менску 1858 году вуліца была ўжо пазначаная і праходзіла па паўднёва-ўсходняй мяжы гораду.[4] Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая.[5] Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаваньне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасьці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзінаў.[6]
Пасьля кастрычніцкага перавароту ў 1923 годзе[7] вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Менску (1930 г.)[8] і на гарадзкой мапе 1934 году[9] вуліца ўжо пазначаная з новай назвай.
У час нацысцкае акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.[10]
У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй,[11] а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары раёну дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжаваньня з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру «Park Avenue»[12].
Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы зь няцотнымі нумарамі разьмешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласьці ў паўкілямэтру ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасьцю вуліцы зьяўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасьць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».[13]
Па няцотным баку | |||||
№ 3а | Дзіцячая кавярня «Вясёлка» | ||||
№ 3 к. 1 | Крыты каток хакейнага клюбу «Юнацтва-Менск».[14] | ||||
№ 3 к. 2 | Двухпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца школа танцаў Юліі Шостак[15] і фітнэс-цэнтар «Зорны».[16] | ||||
№ 5 | Двухпавярховы адміністрацыйны будынак. | ||||
№ 7 | Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь.[17] | ||||
№ 9 | Чатырхпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца сталовая міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. | ||||
№ 9а | Адміністрацыйны будынак міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. | ||||
№ 11 | Чатырохпавярховы шасьціпад’ездны 63-кватэрны жылы дом у форме літары «Г» на рагу з вуліцай Захарава. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 44. | ||||
№ 13 | Пяціпавярховы 61-кватэрны жылы дом. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Захарава, 33. Пабудаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча кватэраў — 3768 кв.м. У гэтым доме на працягу 20 гадоў жыў народны архітэктар СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, старшыня Дзяржбуду БССР Ул. Кароль.[18] | ||||
№ 15 | Жылы дом. | ||||
№ 17 | Жылы дом. У ім месьціцца салён прыгажосьці «KIN Cosmetics».[19] | ||||
Па цотным баку | |||||
№ 2 | Двухпавярховы 9-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 1826 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. Мае падвойную нумэрацыю (Чырвонаармейская, 17), але пры азначэньні дому выкарыстоўваецца выключна адрас па вул. Першамайскай. У доме месьцяцца вясельны салён «Shreiner Design Studio»,[20] аптэка №2[21] і цэнтральны офіс ТАА «Інтэрафіцына плюс»,[22] салён-цырульня № 49 «Кумір» ААТ «Усход»,[23] і юнацкі клюб «Брыгантына» Ленінскага раёну Менску.[24] | ||||
№ 4 | Двухпавярховы 6-кватэрны жылы і офісны дом. Агульная плошча — 578 кв.м. Пабудаваны ў 1918 годзе. У доме месьцяцца гадзіньнікавая крама «Tissot»[25] і манікюрная студыя «Ружовая пантэра».[26] | ||||
№ 6 і 6а | Двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 765 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. | ||||
№ 8 | Двухпавярховы 5-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 495 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. | ||||
№ 8а | Трохпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 270 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. | ||||
№ 10 | Двухпавярховы 6-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 424 кв.м. Пабудаваны ў 1948 годзе. | ||||
№ 12 | Чатырохпавярховы 35-кватэрны жылы і офісны Г-падобны дом. Агульная плошча — 3854 кв.м. Пабудаваны ў 1952 годзе. У доме месьцяцца стаматалягічная клініка «Эўрадэнт»,[27] аптэка № 19 ТАА «Іскамэд»,[28] майстэрня па пашыву адзеньня «Лакнэя»[29] і спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзэрву па вольнай і грэка-рымскай барацьбе.[30] | ||||
№ 14 | Чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак. У доме месьцяцца Менскае абласное ўпраўленьне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаньнем паліўна-энэргетычных рэсурсаў Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь,[31] аддзел №1 РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»,[32] аддзяленьне № 511/115 ААТ «Беларусбанк»,[33] грамадзкая арганізацыя «Беларускі саюз спартыўнага брыджу»,[34] кадравае агентцва «Рэшка»,[35] цэнтар павышэньня кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў і адмыслоўцаў «БАМЭ-Экспэдытар»[36] і рэдакцыя часопісу «Компас экспэдытара і перавозчыка».[37] | ||||
№ 18 | Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Пуліхава 1. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[38] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва,[39] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[40] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[41] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»,[42] страўня «Камяніца».[43] аптэка «Аналіз Плюс АН2».[44] | ||||
№ 20 | Пяціпавярховы 71-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 3132 кв.м. Пабудаваны ў 1958 годзе. У доме месьціцца вясельны салён «Флёр».[45] | ||||
№ 20 к. 2 | Дзевяціпавярховы 100-кватэрны жылы дом. Агульная плошча — 7429 кв.м. Пабудаваны ў 1978 годзе. У доме месьціцца першая беларуская інтэрнет-кавярня «Network Systems».[46] | ||||
№ 20 к. 3 | Дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1979 годзе. У доме месьціцца Менская гарадзкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.[47] | ||||
№ 22 к. 1 | Пяціпавярховы 50-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1959 годзе. Агульная плошча — 2219 кв.м. У доме месьцяцца мэдычны цэнтар «Асмэдсэрвіс»[48] і абутковая крама «Прынцып».[49] | ||||
№ 22 к. 2 | Трохпавярховы 26-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1950 годзе. Агульная плошча — 2479 кв.м. У доме месьціцца цырульня «Пятроўскі і К».[50] | ||||
№ 22 к. 3 | Пяціпавярховы 63-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1961 годзе. Агульная плошча — 3004 кв.м. | ||||
№ 24 к. 1 | Дзесяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1970 годзе. У доме месьціцца гаспадарчая крама «Зрабі сам».[51] | ||||
№ 24 к. 2 | Адміністрацыйны будынак, у якім месьцяцца шматлікія офісы кампаній. | ||||
№ 24 к. 3 | Трохпавярховы 39-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1927 годзе. Агульная плошча — 2645 кв.м. | ||||
№ 26 к. 1 | Чатырохпавярховы двухпад’ездны 30-кватэрны жылы дом. | ||||
№ 26 к. 2 | Двухпавярховы адміністрацыйны будынак. У ім месьціцца навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай аховы інфармацыі.[52] | ||||
без нумару | Прамысловы будынак, у якім месьціцца маразільная камэра прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1».[2] | ||||
№ 28 | Трохпавярховы адміністрацыйны будынак, у якім месьціцца адміністрацыя прадпрыемства УП «Менскі холадакамбінат № 1»[2] і крама «Пераможны 1».[53] | ||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.