рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуза, Уза́ — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 944 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.
Вуза | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Беразоўкі |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 76 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,4 м³/с |
Плошча басэйну | 944 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Беразоўкі Буда-Кашалёўскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Бабовічаў Гомельскага раёну. Рака цячэ Прыдняпроўскай нізінай.
Даліна трапэцападобная, шырыня яе 0,6—0,8 км, найбольшая 1,5 км. Абалона ў вярхоўі і ніжняй плыні адсутнічае, у сярэдняй частцы двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км, найбольшая 0,7 км), у разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго ў верхняй плыні 5—8 м, у сярэдняй і ніжняй 10—15 м. Берагі стромкія, вышынёй 0,8—3,5 м, месцамі большыя.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, ледастаў 90 дзён. Веснавы крыгаход у пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя працягласьць 11 дзён[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.