![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/Ulva_lactuca.jpeg/640px-Ulva_lactuca.jpeg&w=640&q=50)
Водарасьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Водарасьці (багавіньне[1]) — гетэрагенная экалягічная група пераважна фататрофных аднавузных, каляніяльных ці мнагавузных арганізмаў, якія жывуць, як правіла, у водным асяродзьдзі, у сыстэматычным дачыненьні ўяўляе сабой сукупнасьць многіх аддзелаў. Традыцыйна водарасьці адносілі да расьлінаў, аднак згодна сучаснай сыстэматыцы яны адносяцца да пратыстаў[2][3][4]. Большасць зь іх могуць жыць толькі ў вадзе, бо ня маюць многіх асобных тыпаў вузаў і тканак, як то вусьцейкі, ксылема і фляэма, якія сустракаюцца ў наземных расьлінаў.
Водарасьці | |
![]() Зялёная водарасьць Ulva lactuca | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Пратысты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Algae | |
Большасць зь іх фататрофы, але сустракаюцца і міксатрофы, то бок арганізмы, якія атрымліваюць энэргію як за кошт фотасынтэзу, гэтак і за кошт паглынаньня арганічнага вугляроду шляхам асматрофіі, мізацытозу або фагацытозу. Некаторыя аднавузныя віды зялёных водарасьцяў, а таксама многія залацістыя водарасьці, эўгленіды, дынафлягеляты і іншыя водарасьці сталіся гетэратрофамі, часам паразытамі, цалкам залежнымі ад вонкавых крыніцаў энэргіі і маюць абмежаваны фотасынтэтычны апарат або яго зусім ім бракуе[5][6][7].
Празь вялікую колькасьць відаў багавіньня ім знаходзяць усё больш розных прамысловых і традыцыйных ужываньняў у чалавечай дзейнасьці. Традыцыйныя мэтады вырошчваньня марскіх водарасьцяў існуюць тысячы гадоў і маюць старажытныя традыцыі, асабліва што датычыцца харчовага спажываньня ва Ўсходняй Азіі. У сучаснасьці сфэра выкарыстаньня водарасьцяў значна пашыраная. Гэтак імі цяпер сілкуюць быдла, а таксама выкарыстоўваюць дзеля біярэмэдыяцыі альбо кантролю забруджваньня, пераўтварэньня сонечнага сьвятла ў паліва, а таксама ў прамысловых працэсах, у мэдычных і навуковых мэтах.