From Wikipedia, the free encyclopedia
Вечарнікавыя (Vespertilionidae) — сямейства клясы сысуноў, што ўключае понад 460 відаў[1]. Яны распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. Назва Vespertilionidae абавязана роду Vespertilio — «кажан», што паходзіць ад лацінскага тэрміна vesper, што азначае «вечар». Вечарнікавыя насяляюць самыя розныя месца пражываньня; ад трапічных да ўмераных рэгіёнаў; яны аддаюць перавагу лясістым альбо адкрытым ландшафтам, некаторыя могуць быць знойдзеныя ў пустэльнях[2].
Вечарнікавыя | |
Вечарнік сьценны Vespertilio murinus — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Vespertilionidae Gray, 1821 | |
Большасьць відаў адносна невялікія, але могуць вар’іравацца ад 30 да 130 мм у даўжыню і вагой ад 40 да 80 г. Большасьць вечарнікавых мае чорны, карычневы або шэры колер цела зьверху, з ніжняй паверхняй больш бледнай. Аднак некалькі відаў, асабліва з роду Kerivoula, вядомыя сваімі яркімі, кантраснымі каляровымі ўзорамі. Плоцевы дымарфізм прысутнічае ў многіх відаў; у гэтых выпадках адрозненьні ў памерах звычайна не рэзкія, але самкі заўсёды большыя, чым самцы[2].
Вечарнікавыя лётаюць і актыўныя ў першую чаргу ноччу, днём разьмяшчаюцца ў самых розных месцах — пячоры, шахты, тунэлі, памяшканьня чалавека, дрэвы. Сацыяльнасьць вагаецца ад цалкам адзіночных відаў да каланіяльных відаў. Вечарнікавыя сілкуюцца ў першую чаргу вусякамі і іншымі дробнымі суставаногімі. Аднак некаторыя віды, напрыклад, кажаны паўднёвага захаду ЗША, палююць на скарпіёнаў і іншую буйную здабыч. Вядома, што некаторыя віды, якія належаць да роду Myotis, ядуць рыбу з Каліфарнійскага заліва, палююць на крэветак і дробных марскіх рыб. Драпежныя птушкі і сысуны, а таксама змеі могуць паляваць на вечарнікавых. Гэтыя жывёлы звычайна жывуць у дзікай прыродзе каля 4–6 гадоў, але некаторыя жывуць значна даўжэй, напрыклад, некаторыя віды Myotis жывуць значна больш за дваццаць гадоў. Палонныя асобіны часьцей дасягаюць адзнакі ў два дзесяцігоддзі[2].
Вечарнікавыя (Vespertilionidae)[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.