вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Варані́лавічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Варанілавічы | |
трансьліт. Varanilavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 276 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225153[1] |
СААТА: | 1256813021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′27″ пн. ш. 24°55′53″ у. д. |
± Варанілавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року 310 жыхароў, 27 двароў, праваслаўная царква, школа, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 478 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету. Паводле перапісу 1970 року 408 жыхароў; у 2003 — 322 жыхары, 130 гаспадарак.
Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Варанілавіцкага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].
Сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, клюб, пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт.
Аўтамабільныя дарогі Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы і Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.