Кошык валют
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́шык валю́т, валю́тны кошык — пэўны набор валют з рознымі вагавымі каэфіцыентамі, па адносінах да якога вызначаецца сярэднеўзважаны курс аднае валюты. У асноўным выкарыстоўваецца для мінімізацыі рызыкі ад ваганьня валютных курсаў[1], а таксама пры стварэньні міжнародных разьліковых грашовых адзінак, індэксацыі валюты цаны і валюты займу ў міжнародных эканамічных стасунках.
Валютны кошык у залежнасьці ад набору валют можа быць бі- альбо мультывалютны.