парлямэнт Беларусі ў 1991—1996 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы бесьперапынна дзейны прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Беларусі ў 1991—1996 гадох. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады, ажыцьцяўляў яе ад імя народу ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Запазычаная з расейскай мовы[1] назва перайшла з савецкіх часоў ад Вярхоўнага Савету БССР, традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — Сойм[2][3].
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ВС РБ |
---|---|
Папярэднік | Вярхоўны Савет БССР |
Наступнік | Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | 1991 |
Дата спыненьня існаваньня | 1996 |
Тып | парлямэнт |
Юрыдычны статус | прадстаўнічы й заканадаўчы орган дзяржаўнай улады |
Штаб-кватэра | вул. Савецкая, д. 11 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
1-ы Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | Станіслаў Шушкевіч |
2-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | Мечыслаў Грыб |
3-і Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | Сямён Шарэцкі |
Колькасьць супрацоўнікаў |
360 дэпутатаў (1991 - 1995) 260 дэпутатаў (1995 - 1996) |
Колішняя назва | Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь |
Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які зьяўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцьця ёю самастойнасьці, адбыліся ў 1938 годзе). Парадак дзейнасьці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994 году, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэглямэнтам Вярхоўнага Савету. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савету выбіраліся Старшыня, яго намесьнікі, ствараліся камісіі.
Штогод праводзіліся веснавая й асеньняя сэсіі, пры неабходнасьці — спэцыяльныя й нечарговыя пасяджэньні. Да кампэтэнцыі Вярхоўнага Савету належала прыняцьце Канстытуцыі й унясеньне ў яе зьмяненьняў і дапаўненьняў, прыняцьце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананьнем, назначэньне чарговых выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытаньні.
Друкаваны орган ВС — газэта «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».
Дзейнасьць Вярхоўнага Савету спынена 27 лістапада 1996 году ў выніку праведзенага рэфэрэндуму і прыняцьця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.