From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва на Нёмане (па-польску: Bitwa nad Niemnem, па-расейску: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў. Працягвалася з 20 верасьня да 26 верасьня (некаторыя лічаць да 28 верасьня). Другая па значнасьці перамога польскага войска, пасьля Цуду пад Варшаваю, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісаньня Рыскай мірнай дамовы (1921).
Бітва на Нёмане | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча Беларуская Народная Рэспубліка | РСФСР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Юзэф Пілсудзкі Эдвард Рыдз-Сьміглы Леанард Скерскі Станіслаў Булак-Балаховіч | Міхаіл Тухачэўскі Уладзімер Лазарэвіч Мікалай Салагуб | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
67 000 | каля 100 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
7000 | каля 40 000 | ||||||||
26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Сьвіслач. Сюды сьцягваліся савецкія рэзэрвы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі разьбітыя пад Варшаваю. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысячы жаўнераў і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.
Камандуючы Фронту зьбіраўся правесьці наступ сіламі трох арміяў, захапіць Беласток і Берасьце, а пасьля нанесьці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Ўладзімера Лазарэвіча (шэсьць дывізіяў), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).
Тухачэўскі разьлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага зь фінскага фронту.
10 верасьня ў штабе Галоўнакамандуючага ў Берасьці пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Арміяў Юзэф Пілсудзкі прадставіў плян апэрацыі бітвы на Нёмане і Шчары.
На думку камандуючага патрэбны быў удар у кірунку Горадні і Ваўкавыску, каб зьвязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсьці празь летувіскую тэрыторыю і выйсьці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразьне ў баях на лініі Нёмана.
Загад ад 19 верасьня ўдакладніў заданьні арміяў, апэрацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзеньне апэрацыі былі вызначаны:
Абедзьве арміі налічвалі 67 тысячаў жаўнераў і 432 гарматы.
20 верасьня 21 Горная Дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 Дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 Стралковых дывізіях, каб выправіць палажэньне аддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.
Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны сьпешна пачалі адыход у бок Гарадзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 Стралковыя дывізіі і сфарсавалі Сьвіслач.
21 верасьня ізноў прынёс посьпех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 Стралковых дывізіяў не прынесьлі посьпеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 Дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разьбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.
22 верасьня да баёў далучыліся рэзэрвовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 жаўнераў, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасьцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 жаўнераў, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сьміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаваньні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Дабраахвотная дывізія плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная Дывізія білася каля Кузьніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 Стралковых Дывізіяў і 56 Самастойнай Стралковай Брыгады пераведзенай зь фінскага фронту.
23 верасьня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі сфарсаваць Нёман і захапіць Горадню. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыцьцявіць.
21 Горная Дывізія крывавілася пад Індураю і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізіямі.
22 Дывізія Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Горадні. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бэрнарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу празь Нёман. Але з-за недахопу сувязі, той посьпех ня быў своечасова выкарыстаны.
Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.
Але 24 верасьня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў. Дайшлі паведамленьні пра сфарсаваньне Нёману аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Горадні. 2 Кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.
22 верасьня распачала свае дзеяньні польская Ўдарная Група 2 арміі. Начале яе ішла 4 Кавалерыйская Брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і зьмятала летувіскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасьня яна забыла ня зьнішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег. у шасьцігадзіннай бітве разьбіла 22 верасьня два летувіскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасьня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасьня заняла Марцінканцы.
У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 Кавалерыйскай Брагадай разьбілі летувіскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча. Але далейшыя дзеяньні групоўкі залежалі ад разьвіцьця сытуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Горадні.
Бітва на Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паразу, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысячаў палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі й вайсковага ладунку.
Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісаньня Рыскай мірнай дамовы. Чырвонае войска было разьбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаваньняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.
Аднак Беларусь была падзелена на дзьве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ўва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.
Апэратыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзэф Пілсудзкі.
Заходні фронт ген. Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 жаўнераў, 220 гармат)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.