![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Istanbul-stock.jpg/640px-Istanbul-stock.jpg&w=640&q=50)
Біржа Стамбулу
фондавая біржа Турэччыны, заснаваная ў сьнежні 1873 году ў якасьці «Дэрсадэцкай біржы каштоўных папераў» у Канстантынопалі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бі́ржа Стамбу́лу» («БіСт») — фондавая біржа Турэччыны, заснаваная ў сьнежні 1873 году ў якасьці «Дэрсадэцкай біржы каштоўных папераў» у Канстантынопалі.
Хуткія факты Тып, Разьмяшчэньне ...
«Біржа Стамбулу» | |
турэц. Borsa İstanbul | |
![]() Уваход на біржу (2007 год) | |
Тып | фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Стамбул, Турэччына |
Заснаваная | Сьнежань 1873 |
Уладар | Турэцкі фонд багацьцяў (Анкара) |
Ключавыя асобы | Эрышаха Арыкан, Мэхмэт Атыла[1] |
Валюта | турэцкая ліра |
Тавары | алмаз, золата, паляд, плятына |
Колькасьць лістынгаў | 402 (2019 год) |
РынКап | 795 млрд ліраў ($169,5 млрд, пачатак 2019 году) |
Аб'ём | 1,993 трлн ліраў ($425 млрд, 2018 год)[2]. |
Індэксы | «БіСт 30», «БіСт 50» |
Сайт | borsaistanbul.com |
Закрыць
На 2020 год месьцілася ў гарадзкой акрузе Сарыер у межах мікрараёну Рэшытпаша, па вуліцы Біржы Стамбулу, д. 4[3]. Гандаль ажыцьцяўляўся ў будні зь 10-й па 18-ю гадзіну[4]. Уласьнікамі біржы былі: Турэцкі фонд багацьцяў (Анкара) — 90,6% паёў, АТ «Біржа Стамбулу» — 2,27%, Турэцкая супольнасьць рынкаў капіталу — 1,3%, банкі і брокерскія дамы — астатнія 5,83%[5]. На біржы налічваўся 731 брокер[6], у тым ліку 52 рынкаўтваральнікі[7]. «Біржа Стамбулу» дазваляла бясплатна гандляваць паямі біржавых фондаў і брала 0,0025% ад сумы дамовы пры гандлі паямі прадпрыемстваў[8].