From Wikipedia, the free encyclopedia
Біл Клінтан (па-ангельску: William Jefferson «Bill» Clinton, William Jefferson Blythe III; нарадзіўся 19 жніўня 1946 году) — 42-гі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.
14 студзеня 1994 году ў Маскве Біл Клінтан падпісаў з расейскім прэзыдэнтам Барысам Ельцыным і ўкраінскім прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком Заяву, што прадугледжвала перадачу ўкраінскай ядзернай зброі на карысьць Расеі. Пры гэтым урад Расеі забавязаўся пакрыць ураду Ўкраіны кошт узбагачанага ўрану ў перададзенай зброі, а ўрады ЗША і Расеі мелі ручацца за бясьпеку Ўкраіны ў якасьці бязьядзернай дзяржавы. 5 сьнежня 1994 году Клінтан падпісаў зь Ельцыным, украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам і брытанскім прэм'ерам Джонам Мэйджарам Будапэшцкі мэмарандум, што прадугледжваў павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.