![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Infinite.svg/langbe-tarask-640px-Infinite.svg.png&w=640&q=50)
Бясконцасьць
матэматычная канцэпцыя чагосьці неабмежаванага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бяско́нцасьць (у выглядзе сымбалю — ∞) — паняцьце ў матэматыцы і філязофіі, якое зьвяртаецца да нейкай велічыні, якая ня мае межаў або канца. У матэматыцы бясконцасьць уводзіцца ў кантэксьце тэорыі мностваў. Уяўленьне пра бясконца малыя і бясконца вялікія зьменныя велічыні — адно з галоўных у матэматычным аналізе[1]. У сыстэме лікаў зваротная бясконцасьць ёсьць бясконцай колькасьцю, то бок лікам, які перавышае любы рэчаісны лік. Георг Кантар фармалізаваў многія ідэі, зьвязаныя зь бясконцасьцю і бясконцымі мноствамі ў канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Ён сьцьвярджаў, што існуе бясконцае мноства розных памераў[2]. Напрыклад, мноства цэлых лікаў ёсьць вылічальна бясконцымі, а мноства рэчаісных лікаў ёсьць невылічальнай бясконцасьцю.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Infinite.svg/320px-Infinite.svg.png)
Гістарычна першымі праблемамі бясконцасьці ёсьць пытаньні аб скончанасьці прасторы і часу, колькасьці рэчаў у сьвеце, больш складаныя праблемы — магчымасьць бясконцага дзяленьня кантынуўму, магчымасьць апэраваньня зь бясконцымі аб’ектамі, прырода і паводзіны бясконца малых велічыняў, наяўнасьць розных тыпаў бясконцасьці і суадносіны паміж імі[3]. Найбольш глыбока бясконцасьць дасьледаваная ў матэматычнай тэорыі мностваў, у якой пабудавана некалькі сыстэмаў вымярэньняў розных відаў бясконцых аб’ектаў, аднак без дадатковых штучных абмежаваньняў такія пабудовы выклікаюць шматлікія парадоксы, шляхі іхнага пераадоленьня, статус тэарэтыка-множных пабудоваў, іхных абагульненьняў і альтэрнатываў зьяўляюцца асноўным кірункам дасьледаваньняў бясконцасьці ў філёзафаў сучаснасьці.