Бэзылдан
Места ў Эсэксе (Ангельшчына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэ́зылдан (па-ангельску: Basildon) — найбольшае места ў графстве Эсэксе, што на ўсходзе Ангельшчыны, Вялікабрытанія. Места знаходзіцца за 25 кілямэтраў на ўсход ад Лёндану. Вакол Бэзылдану знаходзяцца мястэчкі-вёскі: на поўначы Бэлэрыкэй, на паўночным усходзе — Ўікфарт, на ўсходзе — Саўт-Бэнфліт.
Хуткія факты
Бэзылдан | |
анг. Basildon | |
Першыя згадкі: | 1086 |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Край: | Ангельшчына |
Рэгіён: | Усходняя Ангельшчына |
Графства: | Эсэкс |
Насельніцтва: | 99 876 чал. (2001)[1] |
Тэлефонны код: | 01268 |
Паштовы індэкс: | SS13 – SS16 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′34″ пн. ш. 0°29′19″ у. д. |
Бэзылдан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://basildon.gov.uk/ |
Закрыць
Быў створаны ў 1948 годзе на аснове злучэньня некалькіх вёсак: Пітсі, Лэйндан, Бэзылдан і Вэнч. Назву новае места атрымала ад вёскі Бэзылдан, якая была ў сярэдзіне будучага места. Бэзылдан мае сваю мескую ўправу. Большасьць жыхароў места працуе ў Лёндане, якія едуць туды 36—58 хвілінаў. У месцы для гэтага існуе тры прыпынкі грамадзкага транспарту.