места ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́рунь (па-польску: Bieruń) — горад у Сылескім ваяводзтве Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар Берунска-Лядзінскага павету. Знаходзіцца за 25 км ад Катавіцаў.
Берунь | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1290 | ||
Краіна: | Польшча | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: |
| ||
Паштовы індэкс: | 43-150 | ||
Нумарны знак: | SBL | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°5′22.999″ пн. ш. 19°5′34.001″ у. д. | ||
Берунь | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.bierun.pl |
Побач зь Берунем існавала старажытнае паселішча Леўкарыст, якое было пазначана на старажытнай мапе Кляўдыюса Пталемэя. У Х—ХІ стагодзьдзях тут існаваў абарончы горад, абнесены плытам з назіральнай вежай. Умацаваньні былі прызначаныя дзеля абароны купцоў, якія перапраўляліся тут праз раку. На пазасталым з старажытных часоў Берунскім кургане сёньня стаіць капліца сьвятога Яна Непамуцкага. Берунь атрымаў гарадзкія прывілеі ў 1387 годзе ад князя Яна II Жалезнага. Да 1551 году места было ва ўласнасьці дынастыі Верхнесылескіх Пястаў. У 1743 годзе Берунь увайшоў у склад Прускай дзяржавы, пасьля чаго прывілеі былі скасаваныя. У 1865 годзе паселішча зноў набыло статус гораду. У 1922 годзе зноў вярнулася ў склад Польшчы. За часам Другой сусьветнай вайны быў далучаны да Нямецкага райху, але пасьля паразы нацыстоўскіх сілаў было вернутае ў Польшчу. З 1975 па 1991 гады быў часткай Тыхаў, але пазьней быў вылучаны ў асобнае места.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.