![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/White_Drini_05_01.jpg/640px-White_Drini_05_01.jpg&w=640&q=50)
Белы Дрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белы Дрын (па-сэрбску: Бели Дрим, па-альбанску: Drini i Bardhë) — рака ў паўднёва-ўсходняй Эўропе.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Белы Дрын | |
па-сэрбску: Бели Дрим, па-альбанску: Drini i Bardhë | |
![]() Мост Фшайт праз Белы Дрын (непадалёк ад гораду Джакавіца) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | White Drin Waterfall[d] |
Вусьце | Дрын |
Краіны басэйну | Сэрбія, Альбанія |
Вобласьці | Косава[1] |
Даўжыня | 175 км |
Плошча басэйну | 4964 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Рэкі Альбаніі. Басэйн Дрыну паказаны чырвоным. | |
Закрыць
Працякае на поўдні Сэрбіі. Даўжыня — 175 км, у тым ліку 156 км у Сэрбіі і 19 км у Альбаніі. Выток знаходзіцца на гары Жлеб на поўнач ад горада Печ ў Косава. Вусьце ў паўночнай частцы Альбаніі каля горада Кукес — у сутоцы Белага і Чорнага Дрына ў раку Дрын.
Яе ўласны басэйн мае плошчу 4964 км², сярэдні расход вады 56 м ³ / сек. Восеньска-зімовая паводка прыводзіць да істотнага павышэньня ўзроўню вады ў рацэ. Белы Дрын несудоходны.
Каньён Белага Дрына даўжынёй каля 900 м знаходзіцца пад аховай дзяржавы ад 1986 году.