From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белшына» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Эўропе, якое выпускае больш 180 тыпапамераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад’ёмна-транспартных машынаў, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машынаў.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1968 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Бабруйск, Магілёўская вобласьць, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Кавалёў[1] |
Галіна | хімічная прамысловасьць[d] |
Прадукцыя | аўтамабільныя шыны |
Абарачэньне | 2216 млрд. рублёў (2010; 740,2 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | 72,5 млрд руб. (2010; 24,2 млн $) |
Чысты прыбытак | 18,8 млрд руб (2010; 6,3 млн $) |
Матчына кампанія | «Белнафтахім» |
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Падставай для пачатку будаўніцтва ў Бабруйску Беларускага шыннага камбінату (у цяперашні час ААТ «Белшына») сталі Пастанова Рады міністраў СССР ад 25 сакавіка 1963 году № 299 «Аб мерах па больш поўным выкарыстаньні працоўных рэзэрваў Беларускае ССР» і рашэньне ВСНГ СССР № 90-р ад 11 чэрвеня 1965 году, якім было зацьверджанае праектнае заданьне на будаўніцтва БШК.
Непасрэдна да будаўніцтва Беларускага шыннага камбінату прыступілі ў верасьні 1965 году. У 1968 годзе пачаў дзейнічаць блёк мэханічных вытворчасьцяў (у наступстве — мэханічны завод), дзе зьбіралася й выраблялася абсталяваньне для будучых цэхаў вытворчасьці, адпрацоўваліся новыя мэтоды зборкі шынаў, праходзіла практычнае навучаньне працоўных спэцыяльнасьцям шыннае вытворчасьці.
31 сьнежня 1971 году на экспэрымэнтальным участку блёку мэханічных вытворчасьцяў была вырабленая першая беларуская шына для 27-тонавага аўтамабіля маркі БЕЛАЗ.
31 сьнежня 1972 году пачаў працу завод буйнагабарытных шынаў. Завод масавых шынаў пачаў дзейнічаць з 30 верасьня 1976 году. 31 студзеня 1985 году ў складзе вытворчага аб’яднаньня «Бабруйскшына» пачаў дзейнічаць чацьверты па ліку завод звышбуйнагабарытных шынаў.
У траўні 1992 году Загадам дзяржаўнага камітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасьці й міжгаліновых вытворчасьцях вытворчае аб’яднаньне «Бабруйскшына» было ператворанае ў Беларускі шынны камбінат «Белшына».
26 верасьня 2002 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэньне № 18-13 аб рэгістрацыі адчыненага акцыянэрнага грамадзтва «Белшына» (пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 700016217 ад 27.09.2002 г.)
Каля 90 % шынаў, якія выпускаюцца на камбінаце, зьяўляюцца радыяльнымі. Усе віды прадукцыі (пнэўматычныя шыны) абароненыя патэнтамі па двух парамэтрах: канструкцыя й вонкавы выгляд.
Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» падтрымлівае дзелавыя адносіны з 44 краінамі, асноўны замежнагандлёвы партнэр прадпрыемства — Расея. Больш за 60 % экспартнае прадукцыі рэалізуецца тамака.
Паводле зьвестак за першыя 10 месяцаў 2005 году, аб’ём вытворчасьці прамысловае прадукцыі ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2004 году склаў 120,5 % (у супастаўных коштах).
У канцы 2005 году прадпрыемства прыступіла да рэалізацыі праекту па рэканструкцыі вытворчасьці буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных цельнамэталякордных шынаў радыяльнае канструкцыі для кар’ернае тэхнікі. Паводле праекту, пасьля яго рэалізацыі аб’ём вытворчасьці новых шынаў складзе 15888 штук у год. Плянуецца, што да 90 % новай прадукцыі будзе экспартавацца, пры гэтым па тэхнічных характарыстыках такія шыны ня будуць саступаць прадукцыі кіроўных замежных вытворцаў. Агульны кошт праекту складае каля 28 млн эўра, фінансаваньне яго вядзецца як за конт уласных сродкаў прадпрыемства, так і за конт інвэстыцыяў (у якасьці асноўнага фундатара выступае канцэрн «Белнафтахім»).
У кастрычніку 2024 году Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар(be) заявіў, што «Белшына» пастаўляе прадукцыю для расейскіх абаронных прадпрыемстваў[2].
ААТ «Белшына» знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША з 2011 году[3], але з 2015 па 2021 год санкцыі супраць яе былі прыпыненыя[4][5]. 9 жніўня 2021 году ў сьпіс быў уключаны генэральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў[5][6].
2 сьнежня 2021 году «Белшына» была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу[7]. Таксама кампанію ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[8]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[9][10].
У 2022 годзе да санкцый супраць «Белшыны» далучыліся Украіна ды Японія[11].
У сакавіку 2024 году Суд Эўразьвязу задаволіў заяву «Белшыны» аб выключэньні з санкцыйнага сьпісу ЭЗ. Паводле суду, на момант увядзеньня санкцыяў Эўразьвязу «Белшына» была стратнай і, такім чынам, не зьяўлялася «істотнай крыніцай даходу» для рэжыму Лукашэнкі, а Рада Эўрапейскага зьвязу не змагла давесьці, што звальненьне супрацоўнікаў «Белшыны» мела палітычны характар (афіцыйна ўдзельнікаў страйку звольнілі за прагулы)[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.