From Wikipedia, the free encyclopedia
Белая Ціса (па-ўкраінску: Біла Тиса) — рака ва Ўкраінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласьці. У месцы зьліцьця Белай і Чорнай Цісаў, за 4 км вышэй цэнтральнай часткі места Рахаў, бярэ пачатак рака Ціса (басэйн Дуная).
Белая Ціса | |
Біла Тиса | |
Вусьце Белай Цісы пры яе зьліцьці з Чорнай Цісаю. Праваруч Белая Ціса | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Паўднёва-заходнія схілы масіву Чарнагора |
Вусьце | Ціса |
Каардынаты вусьця | 48°04′29″ пн. ш. 21°14′41″ у. д. |
Краіны басэйну | Украіна Закарпацкая вобласьць Рахаўскі раён |
Вобласьці | Закарпацкая вобласьць[1] |
Даўжыня | 26 |
Плошча басэйну | 489 км² |
Нахіл воднай паверхні | 10 м/км |
Даўжыня ракі складае 26 км, плошча басэйну — 489 км². Ухіл ракі — 10 м/км. Даліна V-вобразная, шырыня рэчышча 15-20 м. Ёсьць парогі і быстрыны. Жыўленьне зьмяшанае зь перавагаю дажджавога. На асобных участках рэчышча замацаванае. Бываюць паводкі, часам вельмі разбуральныя. Выкарыстоўваецца для рыбаразьвядзеньня і водазабесьпячэньня.
Белая Ціса ўтвараецца зьліцьцём дзьвюх горных рэчак — Стагавец і Бальзатул, на паўднёва-ўсходніх схілах масіва Чарнагора. Рака цячэ пераважна на ўсход, адлучаючы сабою масіў Чарнагора (на поўначы) ад Рахаўскіх гораў (на поўдні). Упадае ў Цісу на паўночна-ўсходняй частцы места Рахаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.