From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларусь 5» — расейскамоўны спартовы тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлён, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансьляцый — Прэм’ер-Ліга Ангельшчыны[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Эўропы па фігурным катаньні[3]. Падчас буйных спартовых мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Эўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня. Першапачаткова трансьляцыя вялася толькі ў Менску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 сьнежня 2013 году канал быў дададзены да аналягавага пакета вяшчаньня МТІС[7]. Спартовыя камэнтатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандар Цьвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартовая гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімер Навіцкі (футбол, хакей, біятлён); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзьмітры Герчыкаў (баскетбол) ды Павал Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзыдэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасьці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 году распачалася трансьляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].
«Беларусь 5» | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Дата стварэньня | 21 кастрычніка 2013 (10 гадоў таму) |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўніцтва | Павал Булацкі |
www.belarus5.by |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.