Беларусь (выдавецтва)
беларускае кніжнае выдавецтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́сь» — беларускае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў сьнежні 1920 году як «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі» пры Наркамасьветы БССР. Зь сьнежня 1922 году як «Дзяржаўны трэст выдавецкіх спраў і паліграфічнай прамысловасьці Беларусі» («Белтрэстдрук»). 3 ліпеня 1924 году «Белтрэстдрук» злучылі з выдавецтвам «Савецкая Беларусь» і вярнулі назву «Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі». З 22 лістапада 1938 — пры Савеце Народных Камісараў (СНК) БССР.[1]
Хуткія факты Тып, Заснаваная ...
Тып | Унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 18 студзеня 1921 (103 гады таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Ключавыя фігуры | Ганна Трусевіч |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі, фотаальбомы |
Лік супрацоўнікаў | 35 (2011) |
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Закрыць
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларусь (неадназначнасьць).
З 21 верасьня 1963 году мае сучасны назоў. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ўраджай». Штогод выдае звыш 50 найменьняў кніг і 5 фотаальбомаў[2].
З падразьдзяленьняў выдавецтва ўтварыліся выдавецтвы «Народная асьвета» (1 красавіка 1951) і «Мастацкая літаратура» (6 сакавіка 1972).