![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Halubok2.jpg/640px-Halubok2.jpg&w=640&q=50)
Беларускі трэці дзяржаўны тэатар
тэатральная трупа Ўладзіслава Галубка ў Менску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі трэ́ці дзяржа́ўны тэа́тар — тэатральная група пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка (з 1931 году — Канстанціна Саньнікава), створаная ў Менску і дэбютаваная 10 жніўня 1920 году пастаноўкай камэдыі «Суд» паводле сцэнару заснавальніка тэатру.
Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Заснаваньне ...
Беларускі трэці дзяржаўны тэатар | |
Асноўныя зьвесткі | |
---|---|
Заснаваньне | 10 жніўня 1920 |
Закрыцьцё | 1937 |
Будынак тэатру | |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/ce/Halubok2.jpg/640px-Halubok2.jpg)
У розныя часы меў назвы: «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка» (Трупа Галубка), з 1924 году — «Другая беларуская дзяржаўная трупа», з 1926 году — «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатар», з 1932 году — «Беларускі трэці дзяржаўны тэатар» (БДТ-3) з базай у Гомелі[1].