грамадзкая арганізацыя ў Магілёве ў 1917—1918 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скі нацыяна́льны камітэ́т (БНК) у Магілёве — беларуская грамадзка-палітычная, культурна-асьветная арганізацыя ў 1917—1918 гадах. Створаны 17 красавіка 1917 году. Заснавальнікі: выкладчыкі навучальных установаў гораду, работнікі суду, архіву, бібліятэк, чыгункі, земскіх і гарадзкіх установаў. Камітэт узначальваў І. І. Рэут, з кастрычніка 1917 году — М. С. Кахановіч. У яго ўваходзілі Я. і Дз. Аляхновічы, Дз. І. Даўгяла (нам. старшыні), В. Я. Какошынскі, ксёндз Д. Лапошка, А. Ф. Пігулеўскі, А. М. Раждзественскі, І. А. Сербаў, М. А. Судзілоўскі, Шчансновіч і іншыя. Пры камітэце працавалі палітычная, арганізацыйная, фінансавая, школьная, культурна-асьветная й этнаграфічная камісіі. Меў на мэце стварэньне дзяржаўна-прававых, культурна-асьветных і эканамічных умоваў для беларускага адраджэньня, пашырэньне нацыянальнае сьвядомасьці сярод беларускага насельніцтва. На пачатку дзейнасьці выступаў за аўтаномію Беларусі ў складзе Расейскае дэмакратычнае рэспублікі, з 1918 году за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Прадстаўнікі камітэту ўдзельнічалі ў рабоце зьездаў беларускіх арганізацыяў і партыяў у Менску ў ліпені 1917 году, Усебеларускім зьезьдзе 1917 году. Разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі выставіў кандыдатуры ва Ўстаноўчы сход па Магілёўскай выбарчай акрузе. Спробы пераўтварыць камітэт у губэрнскі цэнтар беларускіх нацыянальных арганізацыяў ня мелі посьпеху. Спыніў дзейнасьць у лістападзе 1918 году з прыходам у горад Чырвонае Арміі.
Беларускі нацыянальны камітэт у Магілёве | |
Абрэвіятура | БНК у Магілёве |
---|---|
Дата ўтварэньня | 17 красавіка 1917 |
Дата спыненьня існаваньня | 1 лістапада 1918 |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Месцазнаходжаньне | Магілёў |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Магілёўская губэрня |
Старшыня | Міхаіл Кахановіч |
Асноўныя асобы | Дзьмітры Даўгяла, Ісак Сербаў |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.