![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/%25D0%25A3%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25B7%2527%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B4%25D1%2583_%25D0%2591%25D0%25A5%25D0%2594_%25D1%2583_%25D0%2592%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%2596.jpg/640px-%25D0%25A3%25D0%25B4%25D0%25B7%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%2596%25D0%25BA%25D1%2596_%25D0%25B7%2527%25D0%25B5%25D0%25B7%25D0%25B4%25D1%2583_%25D0%2591%25D0%25A5%25D0%2594_%25D1%2583_%25D0%2592%25D1%2596%25D0%25BB%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%2596.jpg&w=640&q=50)
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)
беларуская правацэнтрысцкая партыя пачатку XX стагодзьдзя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (БХД) — беларускі права-цэнтрысцкі палітычны рух, які зьявіўся ў пачатку XX стагодзьдзя.
- Гэта артыкул пра палітычную партыю Заходняй Беларусі. Калі вам патрэбны артыкул пра сучасную незарэгістраваную палітычную партыю Беларусі, глядзіце артыкул Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя | |
![]() | |
Дата заснаваньня | 1927 год |
---|---|
Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя |
Орган партыйнага друку | газэта «Крыніца» |
Беларускі хрысьціянскі палітычны рух паўстаў у пачатку XX стагодзьдзя ў асяродках беларускіх студэнтаў-тэолягаў і сэмінарыстаў. Намаганьнямі беларускай каталіцкай грамады ў Вільні выдавалася штотыднёвая газэта «Беларус», прыкладна ў 1917 годзе ў Петраградзе прадстаўнікі беларускай дыяспары на чале з ксяндзамі А. Станкевічам і Вінцэнтам Гадлеўскім заснавалі партыю Хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць (БХЗ). Прадстаўнікі хрысьціянскіх дэмакратаў уваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, удзельнічалі ў Першым Усебеларускім зьездзе ў Менску ў сьнежні 1917 году. У 1918 годзе хрысьціянскія дэмакраты віталі акт абвяшчэньня незалежнай беларускай дзяржавы — БНР[1].
На базе БХЗ 6 лістапада 1927 году ў Вільні была заснаваная партыя Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Ад таго часу партыя вяла актыўную дзейнасьць у Заходняй Беларусі.
З студзеня 1935 году БХД дзейнічала пад назвай «Беларускае народнае аб’яднаньне» (БНА). Партыя выступала за эвалюцыйны шлях разьвіцьця грамадзтва і за парлямэнцкія формы барацьбы. Выступала за аб’яднаньне ўсіх беларускіх земляў у адзіную этнічную дзяржаву.
Пасьля ўзьяднаньня Беларусі ў 1939—1940 гадах многія лідэры і актывісты БХД за сваю дзейнасьць былі рэпрэсаваныя савецкім, а пасьля і нацысцкім рэжымам, у 1940 годзе партыя спыніла сваё існаваньне[2]. У савецкія часы гісторыя БХД замоўчвалася.