From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́ская до́ля» — штодзённая незалежная газэта. Выдавалася Беларускім таварыствам «Аб’яднаньне» ў Горадні ў 1927 на беларускай мове. Рэдактар А.Брушок. Выступала за дзяржаўную дапамогу бяздомным беларускім сем’ям у Заходняй Беларусі, адкрыцьцё школаў на беларускай мове, у якія б маглі ўладкавацца беспрацоўныя настаўнікі — беларусы, за прыём беларускае інтэлігенцыі на дзяржаўныя пасады, аблягчэньне становішча беларускае вёскі, стварэньне культурных цэнтраў, эканамічных капэратываў і іншага. Паведамляла пра 9-ыя ўгодкі з дня абвяшчэньня Беларускае народнае рэспублікі й арганізацыю яе Рады, дзейнасьць Беларускага сельска-гаспадарчага таварыства й таварыства «Аб’яднаньне», сход дабрачыннага таварыства, закрыцьцё Гарадзенскага павятовага сакратарыята Беларускае сялянска-работніцкае грамады, дазвол царскіх уладаў весьці пропаведзі на беларускай мове, выхад 2 нумароў газэты «Беларускі дзень», інфармавала пра падзеі ў сьвеце і Польшчы, дзейнасьць польскіх сойму й сэнату, умовы эміграцыі ў ЗША, Канаду, Пэру, грашовы курс і праекты падатковае сыстэмы, вяла карэспандэнцыю з чытачамі пра жыцьцё сялянаў-беларусаў і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.