Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
вну ў Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія му́зыкі (БДАМ) — вышэйшая навучальная ўстанова Менску, заснаваная ў лістападзе 1932 году на аснове Беларускага музычнага тэхнікуму (існаваў з 1924 г.) і Беларускай студыі опэры і балету. Першы выпуск адбыўся ў 1937 годзе. У 1958 г. для патрэбаў ВНУ ўзьвялі будынак (вул. Інтэрнацыянальная, д. 30) паводле праекту архітэктара Рамана Гегарта. З 1963 г. ёсьць асьпірантура. З 1970 г. — асыстэнтура-стажыроўка. У 1947 г. пры акадэміі стварылі музычную школу, якую ў 1992 г. ператварылі ў ліцэй[3], а ў 1997 г. — у гімназію-каледж.
Хуткія факты Заснаваны, Тып ...
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі | |
Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага | |
Травень 2010 г. | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 15 лістапада 1932 (91 год таму)[1] |
---|---|
Тып | Урадавы |
Рэктар | Кацярына Дулава |
Дырэктар | Мікалай Алданаў |
Факультэтаў | 5 |
Колькасьць студэнтаў | 1082 (2010) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′10″ пн. ш. 27°33′27″ у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Беларуская дзяржаўная кансэрваторыя (да 30 ліпеня 1992 г.), Беларуская акадэмія музыкі (да 30 верасьня 1997 г.)[2] |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bgam.by (бел.) (анг.) (рас.) (кіт.) |
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на мапе Беларусі ![]() ![]() Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі |
Закрыць