![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%2590%25D0%25AD%25D0%25A1%25D1%2587%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25B2%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%258C2023.jpg/640px-%25D0%2591%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%2590%25D0%25AD%25D0%25A1%25D1%2587%25D1%258D%25D1%2580%25D0%25B2%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%258C2023.jpg&w=640&q=50)
Беларуская АЭС
дзяржаўная атамная электрастанцыя Беларусі, запушчаная ў лістападзе 2020 году ў Астравецкім раёне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская АЭС — дзяржаўная атамная электрастанцыя Беларусі, запушчаная ў лістападзе 2020 году ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці.
Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжаньне ...
Беларуская АЭС | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь |
Пачатак будаўніцтва | ліпень 2011 г.[1] |
Пачатак эксплюатацыі | 7 лістапада 2020[2] |
Уласьнік | Белэнэрга[3] |
Эксплюатуючая арганізацыя | Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС»[4] |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 2 |
Тып рэактараў | ВВЭР |
Дзейных рэактараў | 2 |
Генэруючая магутнасьць | 2х1170 МВт (электрычная), 2х3200 МВт (цеплавая) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 54°45′27″ пн. ш. 26°05′33″ у. д. |
Беларуская АЭС на мапе Беларусі ![]() ![]() Беларуская АЭС | |
Закрыць
На 2023 год узьвялі 2 вода-вадзяныя рэактары 3-га пакаленьня магутнасьцю кожнага па 1,2 гігаваты. Ад 9 студзеня 2008 году кіраўніком будаўніцтва і дзейнасьці АЭС быў Міхаіл Філімонаў, які дагэтуль узначальваў «Белэнэргабуд». Пасаду галоўнага інжынэра займаў Анатоль Бондар, а начальніка ўправы капітальнага будаўніцтва — Аляксандар Старынскі[4].