Беларускае навуковае таварыства (1918)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — першая беларуская навуковая ўстанова[1], якая дзейнічала ў Вільні ў 1918—1939 гадах. Сярод заснавальнікаў Вацлаў Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, Ян Станкевіч, Уладзіслаў Талочка і іншыя. Кіроўны орган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларускае навуковае таварыства.
Беларускае навуковае таварыства | |
Абрэвіятура | БНТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1918 |
Дата спыненьня існаваньня | 19 верасьня 1939 (84 гады таму) |
Тып | навуковае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | Пашырэньне ведаў |
Месцазнаходжаньне | Вільня, Заходняя Беларусь |
Старшыня | Антон Луцкевіч |
Намесьнікі | Баляслаў Грабінскі, Вацлаў Іваноўскі |
Кіроўны орган | Урад |
Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у Варшаве і рэгіянальнага ў Львове. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні»[2] і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»[3].
Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі А. Луцкевіч, С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка. Пры таварыстве дзейнічаў Беларускі музэй імя І. Луцкевіча і бібліятэка.
31 кастрычніка 1933 году ў зьвязку з правядзеньнем палітычнай рэформы беларускага правапісу БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе русіфікацыйная скіраванасьць і слабы навуковы падмурак[4].