Беларуска-віетнамскія дачыненьні
двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Віетнаму / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуска-віетнамскія дачыненьні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Віетнаму.
Беларусь |
Віетнам |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Віетнаме |
Амбасада Віетнаму ў Беларусі |
Амбасадары | |
Уладзімер Баравікоў[1] | Нгуен Ван Нгы |
На 2022 год грамадзяне Беларусі маглі наведаць Віетнам бязь візы на тэрмін да 15 дзён[2]. Грамадзяне Віетнаму маглі прыляцець у адзін з аэрапартоў Беларусі безь беларускай візы на 60 дзён пры наяўнасьці шэнгенскай візы Эўразьвязу[3].
Амбасада Беларусі ў Віетнаме месьцілася на Заходнеазёрнай акрузе Ханою па вуліцы То Нгок Вана, д. 66. Амбасада працавала працавала з панядзелка па пятніцу а 8:30—18:30 з 2-гадзінным перапынкам а 12:00—14:00. Замежных грамадзянаў прымалі ў панядзелак, сераду і пятніцу зь 9-й да 16-й гадзіны[4]. Таксама дзейнічала Генэральнае консульства Беларусі ў Хашыміне, якое прымала наведнікаў у панядзелак, сераду і пятніцу з 9:30 да 12:30. Яго разьмясьцілі ва ўсходнім прадмесьці Тхудык на 31-м праезьдзе, д. 2, корп. 6 (акруга Ан Кхань, 2-і квартал)[5].
Амбасада Віетнаму ў Беларусі знаходзілася ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Мажайскага, д. 3 (мікрараён Сельгаспасёлак). Амбасада працавала з панядзелка па пятніцу а 9:00—17:00 зь перапынкам а 13:00—14:00[6].