![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Jean_Joseph_Weerts_-_Pour_l%2527Humanit%25C3%25A9%252C_pour_la_Patrie_-_PPP3782_-_Mus%25C3%25A9e_des_Beaux-Arts_de_la_ville_de_Paris.jpg/640px-Jean_Joseph_Weerts_-_Pour_l%2527Humanit%25C3%25A9%252C_pour_la_Patrie_-_PPP3782_-_Mus%25C3%25A9e_des_Beaux-Arts_de_la_ville_de_Paris.jpg&w=640&q=50)
Бацькаўшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́цькаўшчына (зьвесткі),
Айчы́на (зьвесткі),
Радзі́ма (зьвесткі) — філязофскае паняцьце, якое азначае краіну паходжаньня пэўнага народу, а ў вузейшым сэнсе — родны край, месца нараджэньня асобы або месца паходжаньня ейных продкаў, сям’і (малая радзіма). Часта паняцьце бацькаўшчына таксама мае эмацыйны падтэкст, які падразумявае, што асоба адчувае да бацькаўшчыны асаблівае, сакральнае пачуцьцё, якое злучае любоў і адчуваньне патрыятызму. У такім разе на пісьме гэта пазначаецца напісаньнем зь вялікай літары: «Бацькаўшчына, Айчына».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бацькаўшчына (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Jean_Joseph_Weerts_-_Pour_l%27Humanit%C3%A9%2C_pour_la_Patrie_-_PPP3782_-_Mus%C3%A9e_des_Beaux-Arts_de_la_ville_de_Paris.jpg/640px-Jean_Joseph_Weerts_-_Pour_l%27Humanit%C3%A9%2C_pour_la_Patrie_-_PPP3782_-_Mus%C3%A9e_des_Beaux-Arts_de_la_ville_de_Paris.jpg)
Тэрмін «бацькаўшчына» ня ёсьць юрыдычным паняцьцем, а адносіцца выключна да чалавечых пачуцьцяў. У праве выкарыстоўваюцца тэрміны нацыянальнасьць і грамадзянства, а таксама месца нараджэньня, месца пражываньня і месца рэгістрацыі.