Генэалёгія
навука пра роды і іхнюю гісторыю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэалёгія або радавод па-грэцку: γενεαλογία ад па-грэцку: γενεά (па-лацінску: genea) — «сям’я» і па-грэцку: λόγος (па-лацінску: logos) — «слова, веданьне, навука») — спэцыяльная гістарычная дысцыпліна; сыстэматычны сход зьвестак аб паходжваньні сем’яў, пераемнасьць пакаленьняў і сваяцтве, прозьвішчаў і родаў — навука аб роднасных сувязях наогул[1]. Іх гісторыя, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і[2].
Для вывучэньня радаводу вусныя апавяданьні, гістарычныя запісы, генэалягічны аналіз і іншыя крыніцы, якія могуць пацьвердзіць сямейнае сваяцтва і выявіць радавод членаў сям’і. Вынікі генэалягічных дасьледаваньняў адлюстроўваюцца ў графіках або з дапамогай росьпісаў. Зьвязаная з такімі сумежнымі навукамі, як геральдыка, дыпляматыка, краязнаўства, гісторыя і іншыя. Імкненьне да сямейнай гісторыі, як правіла, фармуюцца празь некалькі матываў, у тым ліку жаданьне вызначыць месца сваёй сям’і ў гісторыі, пачуцьцё адказнасьці, каб захаваць мінулае для будучых пакаленьняў і пачуцьцё самаздаволеньня[3]
Генэалёгія ў біялёгіі — сукупнасьць зьвестак пра бацькоў і аддаленых продкаў канкрэтнай асобіны або групы асобін расьлінаў або жывёл. Ведаючы біялягічныя і прадуктыўныя якасьці продкаў, а таксама сваякоў па так званай бакавой лініі, можна правільней падабраць пары для скрыжаваньня з мэтай атрыманьня арганізмаў з жаданымі ўласьцівасьцямі.