Базыліка Порцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Базыліка Порцыя (па-лацінску: Basilica Porcia) — першая базыліка ў Рыме, якая некалі знаходзілася на форуме.
Базыліку пабудаваў цэнзар Марк Порцыюс Катон Старэйшы на дзяржаўныя грошы ў 184 годзе да н. э. Будынак знаходзіўся на захад ад курыі на ўчастку, набытым Катонам і забудаваным крамамі й двума прыватнымі дамамі. Базыліка згарэла ў 52 годзе да н. э. разам з курыяй і была, магчыма, цалкам зьнішчана, бо пазьней пра яе нічога ня згадваецца[1].