From Wikipedia, the free encyclopedia
БМ «Оплот»(па-ўкраінску: БМ «Оплот») — сучасны ўкраінскі асноўны баявы танк. Распрацаваны Харкаўскім канструктарскім бюро па машынабудаваньні імя Марозава й выпускаецца заводам імя Малышава. Галоўны канструктар машыны — Міхаіл Барысюк, генэральны канструктар па стварэньні бранятанкавае тэхнікі й артылерыйскіх сыстэмаў, начальнік КП ХКБМ, генэрал-лейтэнант, доктар тэхнічных навукаў, прафэсар, Герой Украіны, ляўрэат Ленінскае прэміі, двойчы ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Ўкраіны.
БМ «Оплот» | |
---|---|
Тып танка: | асноўны баявы танк |
Краіна-вытворца: | Украіна |
Павозка (экіпаж), чал.: | 3 |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | з 2009 |
Выкарыстаньне: | Узброеныя сілы Ўкраіны |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | ХКБМ |
Вытворца: | Завод імя Малышава |
Гады вытворчасьці: | з 2009 |
Усяго выраблена: | 10[1] |
Кошт адзінкі: | 29,5 млн грыўняў |
Памеры: | |
Маса, т: | 51 т[2] |
Даўжыня, мм: | 7075 |
Даўжыня з гарматай, мм: | 9720 |
Шырыня, м: | 3400 |
Вышыня, м: | 2285 |
Клірэнс, м: | 470—500 мм |
Браня: | |
Тып брані: | шматслаёвая камбінаваная, проціснарадавая |
Актыўная браня, мм: | «Варта» |
Дынамічная браня, мм: | убудаваная, «Дуплет» |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 125 мм КБАЗ |
Тып гарматы: | гладкаствольная |
Далёкасьць стральбы, км: | БАПС: 2,8 ОФС і КС: 2,6 ПТУР: 5,0 |
Прыцэл: | лязэрны прыцэл-далямэр 1Г46М, тэплавізыйны прыцэльны комплекс ПТТ-2, панарамны прыцэльны комплекс ПНК-6 |
Кулямёт: | 1 × 12,7-мм КТ, 1 × 7,62-мм КТ |
Іншае ўзбраеньне: | ПТУР «Камбат» |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | Дызэльны з наддувам |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 1200 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 70 |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: | 40-45 |
Запас ходу, км: | 400 (500 з вонкавымі бакамі) |
Тып падвескі: | індывідуальная тарсіонная |
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: | 0,97 |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 32° |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,8 |
Пераадольваемы роў, м: | 2,85 |
Пераадольваемы брод, м: | 1,8 (5,0 з АПКТ) |
Выявы ў Вікісховішчы |
У параўнаньні з папярэднімі мадэлямі танкаў ХКБМ у новай машыне істотна палепшана баявая моц, рухомасьць і абароненасьць. Танк прыняты на ўзбраеньне Узброеных сілаў Украіны у траўні 2009 году пад назваю БМ «Оплот» (баявая машына «Оплот») і на момант 2012 году знаходзіцца ў сэрыйнай вытворчасьці[3][4][5].
Кошт новага БМ «Оплот» па кантракце 2009 году на пастаўку Узброеным сілам Украіны 10 танкаў склала 29,5 мільёнаў грыўняў за адзінку.[6] Экспартны кошт новага «Оплот-М» па кантракце на пастаўку ў войска Тайлянда складае каля $4,9 млн за адзінку на 2011 год.[7]
Танк мае клясычную кампаноўку, з разьмяшчэньнем аддзяленьня кіраваньня ў лабавой частцы, баявога аддзяленьня — пасярэдзіне й маторна-трансьмісійнага аддзяленьня — у кармавой частцы. У адрозьненьне ад пераважнай большасьці заходніх асноўных баявых танкаў, на БМ «Оплот» ужыты аўтамат зараджаньня, што дазволіла скараціць ягоны экіпаж да трох чалавек — мэханіка-кіроўцы, наводчыка й камандзіра. Мэханік-кіроўца месьціцца па цэнтры. Камандзір танка месьціцца справа, а наводчык — зьлева, у кожнага зь іх маецца люк для пасадкі/высадкі.
Ад папярэдніх танкаў ХКБМ (Т-80УД, Т-84) БМ «Оплот» адрозьніваецца істотна палепшанаю:
СКА БМ «Оплот» забясьпечвае кругласутачнае 1 усенадворнае прыцэльваньне й стральбу з гарматы, спаранага й зэнітнага кулямётаў, у тым ліку камандзірам танка.[8] СКА танка ўключае:
Асноўным узбраеньнем танка зьяўляецца 125-мм гладкаствольная гармата КБАЗ з даўжынёй ствала 48 калібраў і забясьпечаная аўтаматам зараджаньня канвэернага тыпу.[16][17] Гармата абсталявана эжэктарам парахавых газаў, тэрмакажухам і стабілізавана у дзьвюх плоскасьцях.[18]
Ствол гарматы выкананы хутказьнямаемым і можа быць заменены ў палявых умовах без дэмантажу гарматы з танку. Прывад кручэньня вежы — электрычны, прывад гарматы — гідраўлічны. Вежа паварочваецца на 180 градусаў за 5 сэкундаў (хуткасьць кручэньня вежы адносна корпуса складае да 40 град/сек). На выпадак пазаштатнае сытуацыі прадугледжаны рэзэрвовыя мэханічныя прывады навядзеньня гарматы й вежы.
Баекамплект гарматы складае 46 стрэлаў паасобна-гільзавага зараджаньня, зь іх 28 зьмесцаваны ў аўтамаце зараджаньня. БМ «Оплот» здольны весьці агонь бранябойна-падкалібарнымі, кумулятыўнымі, аскепкава-фугаснымі снарадамі й ПТУР «Камбат» з паўактыўнаю сыстэмаю кіраваньня па лязэрным прамяні.
Хуткастрэльнасьць танку складае да 8 стрэлаў/хвіл. (7—12,5 сэк. на зараджаньне аднаго стрэлу), што дасягаецца за кошт аўтамату зараджаньня й тандэмнага дасылу (снарад-зарад) за адзін цыкл. Выдаленьне стрэлянага паддону ажыцьцяўляецца з дапамогаю яго аўтаматычнага ўлоўліваньня й кладкі ў пусты латок без разгэрмэтызацыі баявога аддзяленьня. Час загрузкі канвэера аўтамата зараджаньня стрэламі складае 15—20 мін. Таксама прадугледжаны дублюючыя прывады канвэера аўтамата зараджаньня й ручны мэханізм зараджаньня.[8]
Комплекс кіраванага ўзбраеньня
Адметнаю асаблівасьцю танка зьяўляецца наяўнасьць ККУ (комплексу кіраванага ўзбраеньня), які дазваляе весьці агонь з гарматы кіраванымі ракетамі «Камбат» зь лязэрным навядзеньнем на дыстанцыях да 5,0 км і забясьпечвае бранябойнасьць за дынамічнаю абаронаю ня меней 750 мм.[19] ПТУРы мясцуюцца ў аўтамата зараджаньня гэтак жа, як і звычайныя снарады.
ПТУР «Камбат» амаль на працягу ўсяго палёту вядзецца над лініяй бачаньня, а яе пераклад непасрэдна на цэль ажыцьцяўляецца аўтаматычна ўсяго за 0,3 сэкунды да моманту паразы. Такое рашэньне выгодна адрозьніваецца ад падсьвятленьня лязэрам цэлі на працягу ўсяго палёту ракеты тым, што супернік практычна ня мае шанцаў паставіць перашкоду ПТУР.
Стральба ПТУР «Камбат» магчымая на хуткасьцях руху танка да 30 км/г, па цэлях, якія рухаюцца з хуткасьцю да 70 км/г.[20]
Дапаможнае ўзбраеньне
БМ «Оплот» мае камбінаваную сыстэму абароны, якая ўключае ў сябе пасіўную браню, убудаваную дынамічную абарону й шэраг іншых сыстэмаў абароны, што падвышаюць выжывальнасьць танку на полі бою. Браня — шматпластовая, якая складаецца з бранявых лістоў і керамічных матэрыялаў. Дах вежы выкананы цэльнаштампаваным, што павялічвае яго калянасьць і забясьпечвае добрую тэхналягічнасьць і стабільную якасьць пры сэрыйнай вытворчасьці.
На пярэдняй частцы корпуса, вежы і бартах танка ўсталявана ўбудаваная дынамічная абарона (ДА) новага пакаленьня «Дуплет»[21], якая забясьпечвае абарону ад кумулятыўных і бранябойна-падкалібарных баепрыпасаў. Модульная канструкцыя прадугледжвае хуткую замену элемэнтаў абароны падчас мадэрнізацыі ці пашкоджаньня. На бартах корпуса БМ «Оплот» усталяваныя шырокія гумовыя экраны, якія забясьпечваюць дадатковую абарону ад ручных процітанкавых сродкаў тыпу РПГ-7. Элемэнты ДА «Дуплет» не дэтануюць пры трапленьні ў іх куляў калібру 12,7 мм, бранябойных снарадаў калібру да 30 мм і аскепкаў снарадаў. ДА «Дуплет» ня мае патрэбу ў абслугоўваньні і бясьпечная ў звароце. Усталёўка дадзенае ДА магчымая сіламі экіпажу без адмысловых прыстасаваньняў за 2,5-3 ч.
Па сьцьвярджэньні вытворцы танка, УПТДА (убудаваная процітандэмная дынамічная абарона) «Оплот-М» забясьпечвае абарону ад:[8]
Дах вежы танка атрымаў дадатковую абарону ад процітанкавых сродкаў тыпу FGM-148 Javelin, атакавалыя танк зьверху, у дах вежы. Супрацьмінная абарона забясьпечвае выжывальнасьць экіпажу пры падрыве пад гусеніцаю мін з тратылавым эквівалентам 10 кг, а пад дном (у пярэднім аддзяленьні) — да 4 кг.
Танк абсталяваны аўтаматычнаю сыстэмаю пажаратушэньня ў заселеным аддзяленьні й МТО. На «Оплот-М» таксама ўсталяваны ПРХР-М1 (прыбор радыяцыйнае й хімічнае выведкі) і сыстэма абароны ад зброі масавай паразы.
Актыўная абарона БМ «Оплот» прадугледжвае выкарыстаньне КОЭП (комплексу оптыка-электроннага процідзеяньня) «Варта»,[22] якая папярэджвае пра навядзеньне высокадакладных боепрыпасаў з лазэрнаю сыстэмаю кіраваньня, і актывуе пастаноўку дымавое/аэразольнае завесы вакол танка. Сыстэма пастаноўкі аэразольнае завесы складаецца з 12 пускавых усталёўкаў і пульта кіраваньня з магчымасьцю выбару рэжыму працы сыстэмы: аўтаматычны, паўаўтаматычны ці ручны. Аэразольныя гранаты здольныя паставіць завесу, за якую праціўнік, нават выкарыстоўваючы цеплавізар, ня зможа «зазірнуць». «Варта» таксама зрывае навядзеньне ПТУР з інфрачырвонае ГСН (галоўкаю саманавядзеньня) за кошт пастаноўкі інфрачырвоных (сьветлавых) перашкодаў.
Характарыстыкі | АБТ FCS(en) | М1А2 «Абрамс» | «Леапард» 2А7+ | АМХ-56 «Леклерк» | Т-90А «Уладзімер» | БМ «Оплот» |
---|---|---|---|---|---|---|
Аб’ём рухавіка | 1 | 0,684 | 0,563 | 0,571 | 0,754 | 1 |
Маса рухавіка | 1 | 0,899 | 0,567 | 0,408 | 1 | 0,864 |
Аб’ём трансьмісіі | 1 | 0,638 | 1 | 0,816 | 0,872 | 0,872 |
Маса трансьмісіі | 1 | 0,704 | 0,767 | 0,704 | 1 | 0,986 |
Аб’ём МТО | 1 | 0,456 | 0,721 | 0,608 | 1 | 1 |
Запас ходу (па шашы) | 1 | 0,533 | 0,667 | 0,733 | 0,667 | 0,64 |
Максымальная хуткасьць (па шашы) | 1 | 0,67 | 0,68 | 0,7 | 0,6 | 0,7 |
Удзельная магутнасьць | 1 | 0,323 | 0,32 | 0,357 | 0,277 | 0,333 |
Каэфіцыент адпаведнасьці | 1 | 0,613 | 0,661 | 0,612 | 0,771 | 0,799 |
На танк усталёўваецца шасьціцыліндравы дызэльны рухавік 6ТД-2Е аб’ёмам 16,3 літра й магутнасьцю 1200 л.з.[24] Рухавік — двухтактны, мнагатопліўны (працуе на бэнзіне, газе, паліве для дызэльных рухавікоў ці іх сумесі ў любой прапорцыі), з наддувам, прамотачным прадзьмухам, непасрэдным упырскам паліва, з гарызантальным разьмяшчэньнем цыліндраў і процілегла рухомымі поршнямі. Дзякуючы невялікай вышыні рухавіка (581 мм) маторнае аддзяленьне выканана па двухпавярховай схеме. Эжэктарная сыстэма астуджэньня радыятараў усталяваная над рухавіком.[25]
У параўнаньні з 6ТД, папярэднім варыянтам рухавіка, на 20% узрасла ўдзельная магутнасьць, якая дасягнула 73,6 л.з./літр пры тых жа габарытах (Д х Ш х У, мм: 1602 х 955 х 581) і масе (1180 кг)[26]. Дзякуючы кампактнасьці рухавіка й асаблівасьцям ягонай канструкцыі, сілкавальная ўстаноўка месьціцца папярочна ў МТО (маторна-трансьмісійным аддзяленьні) танка і сувосева з бартавымі скрынкамі зьмены перадачаў. Дзякуючы гэтаму не патрабуецца цэнтроўка рухавіка пры яго замене, значна спрашчаецца трансьмісія танка й забясьпечвае невялікія памеры МТО (3,1 м?)[25].
Рухавік мадэрнізаваны для павелічэньня эфэктыўнасьці й надзейнасьці ў розных кліматычных і пагодных умовах. Канструкцыя й асаблівасьці рухавіка забясьпечваюць яго эксплюатацыю пры тэмпэратуры паветра да +55 °C практычна безь зьніжэньня магутнасьці, у той час як, напрыклад, магутнасьць чатырохтактнага дызэльнага рухавіка У-92С2 танка Т-90 валіцца з 1000 да 600 л.з. пры тэмпэратуры паветра +55 °C.[27]
Як адзначана вышэй, рухавік 6ТД-2Е здольны працаваць на дызэльным паліве, паліве для рэактыўных рухавікоў (газе), бэнзіне й іх сумесі. Ёмістасьць унутраных паліўных бакаў складае 575 л, вонкавых бакаў, разьмешчаных на надгусенічных палках, — 570 л. Для павелічэньня запасу ходу на карме корпусу могуць усталёўвацца дзьве дадатковыя паліўныя бочкі аб’ёмам 380 л (2 х 190 л)[8].
Выдатак паліва на 100 км па сухой грунтавай дарозе складае 325—370 л, па дарозе зь цьвёрдым пакрыцьцём — ня больш за 300 л.[8] Паліўная сыстэма танка забясьпечвае сілкаваньне рухавіка палівам як з кожнае групы бакаў асобна, так і з абедзьвюх групаў адначасова.
Паветразаборнік рухавіка забясьпечвае паступленьне паветра з найменш запыленае кропкі танка й дазваляе пераадольваць водныя перашкоды глыбінёю да 1,8 м без падрыхтоўкі.
Дапаможная сілкавальная ўстаноўка
На танку ўсталявана дызэльная дапаможная сілкавальная ўстаноўка магутнасьцю 10 квт. ДСУ прызначаецца для забесьпячэньня электраэнэргіяй танка з выключаным рухавіком, напрыклад, пры знаходжаньні танка на стацыянарнай агнявой пазыцыі ці ў засадзе. Усталёўваецца на правае надгусенічнай паліцы ў гермэтычным бранявым адсеку, і падлучаецца да электрычнай і паліўнай сыстэмам асноўнага рухавіка.
Каробка перадач плянэтарнага тыпу з аўтаматычным пераключэньнем перадачаў мае 7 перадачаў наперад і 4 назад. Максымальная хуткасьць — 70 км/г наперад і 30 км/г заднім ходам.[8]
Новая комплексная сыстэма кіраваньня рухам танку на аснове штурвала забясьпечвае плаўны заваротак падчас руху. Бартавыя гідрааб’ёмна-мэханічныя мэханізмы аб’ядноўваюць у сабе функцыі бартавых трансьмісіяў і прылады заваротку. Такая сыстэма кіраваньня танкам дазваляе выконваць плаўныя завароткі пры дапамозе штурвала замест рычагоў, што значна спрашчае працэс кіраваньня, павялічвае манэўранасьць і дазваляе прадубляваць кіраваньне. Дадзеная сыстэма мае высокі ККД і была распрацавана ХКБМ, і сумесна з харкаўскім МТО з рухавіком 6ТД-2 экспартуецца за мяжу для ўсталёўкі на пакістанскія танкі «Аль-Халід» і кітайскія MBT 2000.[28]
Хадавая частка БМ «Оплот» з кожнага борта складаецца з шасьці здвоеных абгуманных апорных коўзанкаў дыямэтрам 670 мм, пяці падтрымных коўзанкаў дыямэтрам 225 мм, гультая і разьмешчанага ў корме вядучага кола. Падвеска апорных коўзанкаў — індывідуальная, тарсіённая, з шасьцю гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі (на першым, другім і шостым вузлах падвескі). Вузлы падвескі вынесены з бранявога корпусу для вызваленьня прасторы ў апошнім і палягчэньні абслугоўваньня падвескі.
Танк можа абсталёўвацца гусеніцамі двух тыпаў: асфальтаходнай, шырынёю 580 мм, якая забясьпечвае высокую хуткасьць танка па дарозе з асфальтабэтонным пакрыцьцём, і шырынёю 600 мм з павялічанымі грунтазачэпамі для руху па лёдзе і друзламу грунту. Унізе насавое часткі корпуса замацаваны гумовыя спадніцы, закліканыя зьмяншаць запыленасьць пры язьдзе.[8]
БМ «Оплот» упершыню быў паказаны за мяжою ў рамках украінскае экспазыцыі на 10-й Міжнароднай выставе ўзбраеньняў IDEX-2011 у Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), якая адбылася з 20 па 24 лютага 2011 году.
Першы кантракт на продаж «Оплот-М» замежным пакупнікам быў падпісаны 1 верасьня 2011 году.[37] Каралеўскае войска Тайлянду замовіла 49 танкаў «Оплот-М» на суму $240 млн.[7] Танк быў абраны ў выніку тэндара, у якім таксама прынялі ўдзел паўднёвакарэйскі K2 Чорная Пантэра, расейскі Т-90 і нямецкі Леапард 2. Паведамляецца, што выбар быў зроблены па крытэры «кошт/якасьць». Сваю ролю згулялі таксама наладжаныя ваенна-тэхнічныя сувязі паміж краінамі. Пастаўкі новых танкаў стануць другою фазаю набыцьця ўкраінскае баявое тэхнікі. Тайлянд купіў 96 бронетранспарцёраў БТР-3Е1, распрацаваных на ХКБМ імя Марозава, у 2007 годзе й 121 адзінкі ў 2011 годзе на агульную суму $270 млн. Чакаецца, што танкі паступяць на ўзбраеньне сухапутных войскаў Тайлянду ў 2012—2014 гг.[38]
Агнявая моц
Абароненасьць і жывучасьць
Рухомасьць
Агнявая моц
Абароненасьць і жывучасьць
Рухомасьць
БМ «Оплот» адрозьніваецца збалянсаванымі паказчыкамі абароненасьці, агнявое моцы, рухомасьцю й коштам выраба. Тыповае для харкаўскае школы танкабудаваньня ўжываньне аўтамата зараджаньня дазволіла паменшыць экіпаж да трох чалавек і значна зьменшыць забраняваны аб’ём пры абароне, прынамсі, якая не саступае лепшым заходнім танкам. Танк адрозьніваецца адносна невялікаю масаю й памерамі, што спрыяе стратэгічнае рухомасьці, добрае праходнасьці і меншае прыкметнасьці на поле бою.
Міхаіл Барысюк, генэральны канструктар па стварэньні бранятанкавае тэхнікі й артылерыйскіх сыстэмаў, начальнік КП ХКБМ, генэрал-лейтэнант, доктар тэхнічных навукаў, прафэсар, Герой Ўкраіны, ляўрэат Ленінскае прэміі, двойчы ляўрэат Дзяржаўнае прэміі Ўкраіны:[39]
«Оплот» зьяўляецца прынцыпова новаю машынай, якая створана на ўзроўні сучасных сусьветных аналягаў… Па асноўных характарыстыках — баявое моцы, мабільнасьці й абароне — танк «Оплот» знаходзіцца на ўзроўні лепшых сусьветных узораў… «Оплот» мае сёньня самы высокі ў сьвеце ўзровень абароны сярод сваіх аналягаў, у прыватнасьці, ад баепрыпасаў тандэмнага тыпу.
Па меркаваньні Васіля Чабітка, аўтара «Брані-сайту», «Оплот-М» зьяўляецца добрым кандыдатам для замены танкаў Т-64, Т-72, Т-80 і наступнае ўніфікацыі танкавага парку[40].
Нельга не адзначыць, што, нягледзячы на тое, што «Оплот-М» у цэлым знаходзіцца на ўзроўні лепшых заходніх танкаў, ён не адказвае пэрспэктыўным патрабаваньням да танкаў, закладзеных у канцы 1980-х гг. у «Аб’екце 477» (таксама вядомы як ОБТ «Молат»/«Баксёр»)[40][41].
Паказьнікі | Т-84У «Оплот» (1999) |
Т-84-120 «Ятаган» (2000) |
Оплот-М (2009) |
---|---|---|---|
Маса | 48 т. | 49,5 т. | 51 т.[2] |
Экіпаж | 3 чал. | 3 чал. | 3 чал. |
Спажываная магутнасьць | 26,08 | 26,08 | 24,7 |
Адносны ціск на грунт | 0,93 кг/см² | 0,93 кг/см² | 0,97 кг/см² |
Дыяпазон працоўных тэмпэратураў | ад −40 да +50 °C | ад −40 да +55 °C | ад −40 да +55 °C |
Хуткасьць руху: | |||
па цьвёрдым пакрыцьці | 65—75 км/гад | 65 км/гад | 70 км/гад |
па ґрунту | 45 км/гад | 45-50 км/гад | 40-45 км/гад |
заднім ходам | 5 км/гад | 5 км/гад | 32 км/гад |
Запас ходу | |||
па шашы | 540 км | 540 км | 400 — 500 км |
па мясцовасьці | 350—400 км | 350—400 км | 350-450 км |
Рухавік | 6ТД-2 | 6ТД-2 | 6ТД-2Е |
Магутнасьць | 1200 л. с. | 1200 л. с. | 1200 л. с. |
Трансьмісія | мэханічная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач | мэханічная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач | аўтаматычная, 7 пярэдніх і 5 задніх перадач |
Узбраеньне | |||
Асноўнае | 125-мм гладкаствольная гармата КБА3 | 120-мм гладкаствольная гармата КБМ2 | 125-мм гладкаствольная гармата КБА3 |
спаранае | 7,62-мм кулямёт КТ-7,62 | 7,62-мм кулямёт КТ-7,62 | 7,62-мм кулямёт КТ-7,62 |
зэнітнае | 12,7-мм кулямёт КТ-12,7 | 12,7-мм кулямёт КТ-12,7 | 12,7-мм кулямёт КТ-12,7 |
Баекамплект | |||
для асноўнага ўзбраеньня | 40 снарадаў (28 у канвэеры) | 40 снарадаў (22 у канвэеры) | 46 снарадаў (28 у канвэеры) |
для спаранага кулямёта | 1250 патронаў | 4000 патронаў | 1250 патронаў |
для зэнітнага кулямёту | 450 патронаў | 450 патронаў | 450 патронаў |
Пераадольваньне перашкодаў | |||
кут уздыму | 32° | 32° | 32° |
кут нахілу | 26° | 26° | 26° |
вэртыкальная сьценка | 1 м | 1 м | 1 м |
шырына рову | 2,85 м | 2,85 м | 2,85 м |
Глыбіня воднай перашкоды | |||
без падрыхтоўкі | 1,8 м | 1,8 м | 1,8 м |
з падрыхтоўкаю | 5 м | 5 м | 5 м |
Па словах Літвіна, нягледзячы на тое, што танк «Оплот» — складаная баявая машына, кіраваць ім значна лягчэй, чым Вярхоўнаю Радаю:[45]
Адчуваеш сілу і ў той жа час адчуваеш абароненасьць і ўпэўненасьць, а галоўнае, танк лёгкі ў кіраваньні, не адчуваеш розьніцу паміж «Мэрсэдэсам» і гэтаю машынаю…Тут надзейней (чым у Вярхоўнай радзе). Па напрузе ні ў якое параўнаньне не ідзе. Ты тут пачуваешся камфортней, галоўнае, ты адразу адчуваеш, што ты не адзін, што ты ў калектыве, што камандзір дае табе звычайныя арыентыры, і ты пачуваесься складоваю часткай арганізма.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.