Аўтсорсінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтсорсінг (па-ангельску: outsourcing) — выкарыстаньне зьнешняе арганізацыі для выкананьня няпрофільных работаў альбо аднаго ці некалькіх этапаў вытворчага працэсу. Тэрмін таксама прымяняецца пры пераводзе вытворчасьці ў іншую краіну. У адрозьненьне ад паслугаў сэрвісу і падтрымкі, якія маюць адзінкавы, эпізадычны, выпадковы характар, які абмежаваны пачаткам і сканчэньнем, на аўтсорсінг перадаюцца звычайна функцыі па прафэсійнай падтрымцы бесперабойнай працаздольнасьці асобных сыстэмаў і інфраструктуры на аснове доўгатэрміновага кантракту. Наяўнасьць бізнэс-працэсу зьяўляецца адметнай рысай аўтсорсінгу ад розных іншых формаў аказаньня паслугаў і абанэнцкага абслугоўваньня.
Аўтсорсінгам таксама зьяўляецца практыка перадачы кантролю за дзяржаўнымі паслугамі на некамэрцыйныя карпарацыі[1]. Аўтсорсінг ўключае ў сябе складаньне як зьнешніх і ўнутраных кантрактаў[2], а часам і ўключае ў сябе афшорынг або перамяшчэньне бізнэс-функцыяў у іншую краіну[3].
Галоўнай крыніцай эканоміі выдаткаў з дапамогай аўтсорсінгу зьяўляецца павышэньне эфэктыўнасьці прадпрыемства ў цэлым і зьяўленьне магчымасьці вызваліць адпаведныя арганізацыйныя, фінансавыя і чалавечыя рэсурсы, каб разьвіваць новыя напрамкі, або сканцэнтраваць намаганьні на існуючых, якія патрабуюць павышанай увагі. Супрацьлегласьцю аўтсорсінгу зьяўляецца інсорсінг, што часам ажыцьцяўляецца праз вэртыкальную інтэграцыю.