аўстрыйская палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстры́йская наро́дная па́ртыя (па-нямецку: Österreichische Volkspartei) — хрысьціянска-дэмакратычная[2][3][4] і лібэральна-кансэрватыўная[5] палітычная партыя ў Аўстрыі. Зь снежня 2021 году ачольвае партыю Карл Нэгамэр. Адна з найпапулярнейшых партыяў краіны.
Аўстрыйская народная партыя | |
Лідэр партыі | Карл Нэгамэр[d][1] |
---|---|
Дата заснаваньня | 17 красавіка 1945 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | кансэрватызм і хрысьціянская дэмакратыя[d] |
Моладзевая арганізацыя | Junge Volkspartei[d] |
Афіцыйны сайт | dievolkspartei.at (ням.) |
Неафіцыйны лічыцца пераемніцай Хрысьціянска-сацыяльнай партыі на сутыку XIX і XX стагодзьдзяў. Аўстрыйская народная партыя была заснаваная адразу пасьля аднаўленьня Аўстрыі ў 1945 годзе. З тых часоў гэта адна зь дзьвюх традыцыйных найбуйнейшых партыяў у Аўстрыі поруч з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі (СДП). Гэта была самая папулярная партыя да 1970 году і традыцыйна кіравала ў кааліцыі з СДП. Партыя перанесла зьмены ў сваім вобразе пасьля таго, як старшынём партыі стаў Сэбастыян Курц. То бок яна зьмяніла свой колер ад традыцыйнага чорнага да бірузовага і прыняцьця альтэрнатыўнай назвы — Новая народная партыя (ням. Die Neue Volkspartei) [9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.