Ацтэкі
карэнны народ Мэзаамэрыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацтэ́кі (астэ́кі; науа; гішп. aztecas) — індзейская народнасьць у цэнтральнай Мэксыцы. Колькасьць больш за 1,5 млн чалавек. Цывілізацыя ацтэкаў (XIV—XVI стагодзьдзі) валодала багатымі міталёгіяй і культурнай спадчынай. Сталіцай імпэрыі ацтэкаў быў горад Тэначтытлан, разьмешчаны на возеры Тэскока (Тэшкока), там, дзе цяпер разьмяшчаецца горад Мэхіка.