Асцылёграф
электронны прыбор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асцылёграф (па-лацінску: oscillo — «гайдаюся» + па-грэцку: γραφω — «пішу») — прылада для вымярэньня ды запісу парамэтраў электрычнага сыгналу. Упершыню асцылёграф быў створаны францускім навукоўцам Андрэ Бландэлем у 1893 року. Першай кампаніяй, якая пачала вырабляць прафэсійныя асцылёграфы, была амэрыканская кампанія Tektronix у 1947 р. Яе першай мадэльлю быў Tektronix Model 511, прынцып дзеяньня якога быў заснаваны на выкарыстаньні катоднай электронна-прамянёвай трубкі. У 80-х роках амэрыканская кампанія LeCroy Corporation пачала выраб першых лічбавых асцылёграфаў. Сучасныя асцылёграфы дазвалюць дасьледаваць сыгналы гігагерцавых дыяпазонаў частот.
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |