4-ы прэзыдэнт Армэніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Армэ́н Варда́навіч Саркіся́н (па-армянску: Արմեն Վարդանի Սարգսյան; нар. 23 чэрвеня 1953, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі фізык, інфарматык і палітык, прэзыдэнт Армэніі з 2018 року.
Армэн Саркісян | |
Արմեն Սարգսյան | |
4-ы прэзыдэнт Армэніі | |
---|---|
9 красавіка 2018 — 23 студзеня 2021 | |
Прэм’ер-міністар: |
|
Папярэднік: | Сэрж Саргсян |
5-ы прэм’ер-міністар Армэніі | |
4 лістапада 1996 — 20 сакавіка 1997 | |
Прэзыдэнт: | Лявон Тэр-Пэтрасян |
Папярэднік: | Грант Баграцян |
Наступнік: | Робэрт Качаран |
Амбасадар Армэніі ў Вялікабрытаніі | |
1998 — 8 красавіка 2018 | |
Прэзыдэнт: | |
Прэм’ер-міністар: |
|
Наступнік: | Армэн Лілаян (в. а.) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 чэрвеня 1953 Ерэван, Армянская ССР, СССР |
Партыя: | незалежны палітык |
Сужэнец: | Нунэ Саркісян[d] |
Дзеці: | 2 |
Бацька: | Вардан Саркісян[d] |
Адукацыя: | Ерэванскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Армэн Саркісян скончыў факультэт тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі (1976) і асьпірантуру (1978) Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1984 роках быў асыстэнтам катэдры фізыкі ЕДУ. У 1984—1985 — выкладчык Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, у 1985—1992 — выкладчык тэарэтычнай фізыкі ЕДУ. У 1988 заснаваў, з 1990 — загадчык катэдры складаных тэхналёгіяў і кампутарнага мадэляваньня факультэту тэарэтычнай фізыкі.
У 1992 року адкрыў амбасаду Армэніі ў Лёндане — першую армянскую дыпляматычную місію на Захадзе. У 1993—1994 — амбасадар Армэніі ў Эўропе і Эўразьвязе. У 1995—1996 — амбасадар у Бэльгіі, Ватыкане і Люксэмбургу.
У лістападзе 1996 року прызначаны прэм’ер-міністрам Армэніі; сышоў з пасады праз 4 месяцы. Пасьля гэтага быў спэцыяльным дарадцам прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), кіраўніком ЭБРР (1998—2000). У 1998—2000 ізноў быў амбасадарам Армэніі у Вялікабрытаніі.
У 2018 року ўзяў удзел у безальтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбарах ад кіроўнай Рэспубліканскай партыі і набраў 90 галасоў дэпутатаў з 105.
23 студзеня 2022 году падаў у адстаўку. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў і ён ня здольны ўплываць на палітыку краіны і пытаньні вайны і міру[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.