Апалён
старажытнагрэцкі бог / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апалё́н (па-старажытнагрэцку: Ἀπόλλων), Фэб (па-старажытнагрэцку: Φοῖβος, «прамяністы») — у старажытнагрэцкай і старажытнарымскай міталёгіі[1] срэбралукі бог — ахоўнік статкаў, сьвятла (сонечнае сьвятло сымбалізавалася зь яго залатымі стрэламі), навук і мастацтваў, бог-лекар, правадыр і заступнік музаў (за што яго называлі Мусагет (па-грэцку: Μουσηγέτης)), прадказальнік будучыні, шляхоў, падарожнікаў і мараходаў, таксама Апалён ачышчаў людзей, якія зьдейсьнілі забойства. Увасабляў Сонца (а яго сястра-блізьнюк Артэміда — Месяц).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Апалён (неадназначнасьць).
Хуткія факты Сымбаль, Бацька ...
Закрыць
У крыта-мікенскіх тэкстах яго імя не сустракаецца, згодна распаўсюджанай гіпотэзе, яго імя як Апаліўнас сустракаецца ў дагаворы цара Вілусы Алаксандуса з Муваталісам [2].