вадаспад у Вэнэсуэле From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нхель (па-гішпанску: Salto Ángel) — самы высокі ў сьвеце вадаспад, агульная вышыня 979 мэтраў, вышыня бесьперапыннага падзеньня 807 мэтраў. Названы ў гонар лётчыка Джэймза Эйнджэла (па-ангельску: Angel), які пераляцеў праз вадаспад у 1935 годзе.
Спадае з гары Аўянтэпуй і разьмешчаны на рацэ Чурун, у трапічных лясах Вэнэсуэлы, у Нацыянальным парку «Канайма», за 750 км на паўднёвы ўсход ад Каракасу. Штосэкунду вадаспад скідае 300 м3 вады.
20 сьнежня 2009 прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс пераназваў (толькі ў сябе ў краіне) вадаспад Анхель, і цяпер ён называецца Керэпакупай-Мэру (Kerepakupai merú). Аднак гэта ня значыць, што на картах сьвету вадаспад будзе перайменаваны.
Анхэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.