мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Анто́паль[2] — мястэчка ў Беларусі, каля сутокаў Дняпроўска-Бужанскага і Каралеўскага каналаў. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1348 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на захад ад Дарагічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Дарагічын.
Антопаль лац. Antopal | |
У цэнтры мястэчка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Дарагічынскі |
Сельсавет: | Антопальскі |
Вышыня: | 148 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1348 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1644 |
Паштовы індэкс: | 225850 |
СААТА: | 1220802906 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′14″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. |
± Антопаль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Антопаль — даўняе места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму царква Ўваскрасеньня Хрыстова і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XIX ст.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Антопаль утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[3].
Упершыню Антопаль упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[4], калі ён уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 кірмашы штогод[5].
У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Антопалі існавалі манастыр базылянаў і сынагога. У 1773 годзе ў месьце дзеяла сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.
У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. На сярэдзіну ХІХ ст. у мястэчку дзеялі рымска-каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква. У канцы ХІХ ст. у Антопалі было 2 цэрквы, сынагога, 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[6]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1262 будынкі, працавала расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Антопаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антопаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзеялі касьцёл і царква, працавалі пошта і чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.
У 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1959 году ў Дарагічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[8].
У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Горкага вуліца | Катлярская вуліца[17] |
Першамайская вуліца | Замкавая вуліца |
Пралетарская вуліца | Заніўеўская вуліца |
Савецкая вуліца | Кобрынская вуліца (заходняя частка) Пінская вуліца (усходняя частка) |
Чырвоных танкістаў плошча | Рынак пляц |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.