From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Аскерка (каля 1670 — па 3 лістапада 1734(?) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1724—1726), кашталян наваградзкі (з 1726).
Герб «Мурдэліё» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1670 |
Памёр | па 3 лістапада 1734(?) |
Род | Аскеркі |
Бацькі | Міхал Аскерка Канстанцыя зь Яленскіх |
Жонка | Ганнай з Грабоўскіх Соф’я з Календаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Гервазі Людвік, Рафал Алаіз, Міхал Стэфан, Казімер Мацей, Марцін Тэадор і Багуслаў Леапольд |
Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Міхала і Канстанцыі зь Яленскіх
У 1697 атрымаў урад чашніка, а ў 1713 — маршалка мазырскага. Абіраўся паслом на соймы 1712, 1717, 1720, 1733, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ў 1709—1710.
Быў прыхільнікам Радзівілаў, варагаваў з Сапегамі. Праз тое, што згодна з шлюбнай дамовай ахрысьціў свайго сына Міхала Стэфана паводле кальвінскага абраду, быў засуджаны да пазбаўленьня пасадаў, маёнткаў i жыцьця (вырак скасавалі па пераходзе сына ў каталіцтва)[1].
Першы раз ажаніўся з Ганнай Грабоўскай, другі — з Соф’яй Календай. У другім шлюбе меў сыноў Гервазія Людвіка, Рафала Алаіза, Міхала Стэфана, Казімера Мацея, Марціна Тэадора і Багуслава Леапольда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.