аўстрыйскі фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Антон Ца́йлінгер (па-нямецку: Anton Zeilinger; нар. 20 траўня 1945 году) — аўстрыйскі квантавы фізык і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі 2022 году[8]. Працуе прафэсарам фізыкі ў Венскім унівэрсытэце і ёсьць старэйшым навукоўцам Інстытута квантавай оптыкі і квантавай інфармацыі Аўстрыйскай акадэміі навук[9]. Большасьць ягоных дасьледаваньняў тычыцца асноўных аспэктаў і спосабаў прыкладаньня квантавай заблытанасьці.
У 2007 годзе Цайлінгер атрымаў мэдаль Ісака Ньютана лёнданскага Інстытута фізыкі за свой піянэрскі канцэптуальны і экспэрымэнтальны ўнёсак у пачатак квантавай фізыкі, які стаў базісам дзеля хутка разьвіванай вобласьці квантавай інфармацыі[9][10]. У кастрычніку 2022 году быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй ў галіне фізыкі, сумесна з Аленам Аспэ і Джонам Клаўзэрам за выдатную працу, зьвязаную з экспэрымэнтамі з зблытанымі фатонамі, выяўленьне парушэньня няроўнасьці Бэла і наватарства ў квантавай інфарматыцы[11][12]. Ён паказаў, як квантавая заблытанасьць можа выкарыстоўвацца, напрыклад, для тэлепартацыі інфармацыі ад адной субатамнай часьціцы да іншай[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.