From Wikipedia, the free encyclopedia
Антанас Вэнцлава (па-летувіску: Antanas Venclova; 7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня 1905] 1906, Трэмпэне(lt) — 28 чэрвеня 1971, Вільня) — летувіскі і савецкі палітычны дзяяч, паэт, журналіст і перакладнік.
Антанас Вэнцлава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
7 студзеня 1906[1][2][3] |
Памёр: |
28 чэрвеня 1971[1][2][3] (65 гадоў) |
Партыя: | |
Дзеці: | Томас Вэнцлава |
Бацька: | Томас Вэнцлава |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Навучаўся ва ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1936 наведаў Савецкі Саюз, захапіўшыся ягоным дзяржаўным строем і культурай. Да II сусьветнай вайны працаваў настаўнікам і рэдагаваў пракамуністычныя часопісы Trečias frontas (Трэці фронт) і Prošvaistė.
Пасьля акупацыі Летувы Саветамі ў 1940 Антанас Вэнцлава быў прызначаны міністрам адукацыі Летувіскай ССР. Быў абраны ў «Народны сэйм» і ўваходзіў у склад дэлегацыі, якая ў Маскве дамагалася ўваходу ЛетССР у склад СССР.
Пасьля нямецкага нападу на Савецкі Саюз у 1941 року ён адступіў на ўсход разам з Чырвонай Арміяй і падчас акупацыі заставаўся ў РСФСР, вярнуўшыся на радзіму ў 1944.
У 1947 атрымаў Сталінскую прэмію. Напісаў словы летувіскага гімну і пераклаў на летувіскую мову гімн СССР.
У 1954—1959 быў старшынём Летувіскага саюзу пісьменьнікаў.
Сын, Томас Вэнцлава — паэт і палітычны дысыдэнт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.